Аўторак, 23.04.2024, 14:33

МАГІЛЁЎСКАЯ БРАЦКАЯ ДРУКАРНЯ

Галоўная »
МАГІЛЁЎСКАЯ БРАЦКАЯ ДРУКАРНЯ дзейнічала ў 1616 — 1773 гг. (з перапынкамі) у Магілёве. У 1616 г. выдадзены «Служэбнік» (2-е выданне 1617 г.), у 1619 г. — «Евангелле вучыцельнае» Кірылы Транквіліёна Стаўравецкага. Пасля гэтага на нейкі час друкарня спыніла дзейнасць. 19.03.1633 г. кароль Уладзіслаў IV даў Магілёўскаму праваслаўнаму брацтву прывілей на права адкрыцця друкарні і выданне вучэбных і іншых кніг на «рускай» (старабеларускай і царкоўна-славянскай), грэчаскай, лацінскай і польскай мовах. У 1636-38 гг. гэта права брацтва, верагодна, перадала Спірыдону Собалю, які ў 1636 г. выдаў «Буквар языка славенска».

У 1676 г. брацтва атрымала ад караля Яна III Сабескага прывілей на адкрыццё друкарні пры Богаяўленскім манастыры і выданне кніг на «рускай» і польскай мовах. У 1680 г. друкарню ўзначаліў Максім Вашчанка, які ў 1698 г. атрымаў на яе прывілей без дазволу брацтва і стаў выдаваць кнігі ад свайго імя. У 1701 г. брацтва дамаглося пацвярджэння свайго ранейшага прывілея на друкарню. У розны час у друкарні працавалі друкары і гравёры: Васіль Вашчанка (сын Максіма), Фёдар Ангілейка, Афанасій П. (Пігарэвіч ?), М.Атушхевіч. У канцы 17 — 18 ст. ў друкарні выдаваліся царкоўныя, навучальныя, палемічныя кнігі: «Псалтыр» (1693), «Акафісты і каноны» (1693), «Малітваслоў» (1695), «Дыоптра» (1698), «Перла мнагацэннае» (1699), «Неба новае» (1699), «Трыфалагіён» (1754), «Часаслоў» (1762) і інш. У апошнія гады дзейнасці друкарня перавыдавала раней надрукаваныя кнігі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.