Пятніца, 29.03.2024, 03:03

МАГІЛЁЎСКАЯ КЕРАМІКА

Галоўная »
МАГІЛЁЎСКАЯ КЕРАМІКА – традыцыйныя ганчарныя вырабы мясцовых рамеснікаў канца 15 – 20 ст.: посуд, цацкі і іншыя прадметы хатняга ўжытку. Гаршкі з прамой шыйкай і касым ці закругленым краем венчыка, макотры ў канцы 15 – 16 ст. аздаблялі хвалістым арнаментам ці наколкамі, насечкамі. Традыцыі арнаментацыі непаліваных гаршкоў захоўваліся да 18 ст. З 16 ст. пашырылася вытворчасць паліванай і чорназадымленай керамікі. У 17-18 ст. выраблялі гаршкі, кубкі, куфлі, міскі, паўміскі, збаны, макотры, глякі, талеркі. Паліваны посуд (міскі і талеркі) упрыгожвалі арнаментам у выглядзе кругоў і кветак, збаны з вялікай ручкай – адбіткам пальцаў на яе краях і арнаментам у выглядзе наляпных кветак на плечуках; куфлі аздаблялі выявамі герба горада і пакрывалі зялёнай палівай.

магілёўская кераміка
Магілёўская кераміка. Свяцільні. 18-19 стст.

магілёўская кераміка
Магілёўская кераміка. Збан. 17-18 стст.

магілёўская кераміка
Магілёўская кераміка. Посуд. 17-18 стст.

У 2-й палавіне 17 – 18 ст. выраблялі посуд (талеркі, збаны), аздоблены ангобнаю размалёўкаю (геаметрычны і раслінны арнамент). Выраблялі таксама кафлю. Дзіцячы посуд (кубачкі, талерачкі), падсвечнікі, рукамыйнікі, цэглу – пальчатку, непаліваную (плоскую і паўцыркульную) і паліваную зялёную дахоўку, магчыма, чорназадымленыя і паліваныя курыльныя люлькі. Некаторыя віды посуду вывозіліся на продаж у Расію. Вырабы магілёўскай керамікі зберагаюцца ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.