Серада, 24.04.2024, 14:38

МАГІЛЁЎСКАЯ РАТУША

Галоўная »
МАГІЛЁЎСКАЯ РАТУША — пабудавана ў 1679 – 1681 гг. на былой Гандлёвай плошчы (сучасная Савецкая плошча).

У канцы 17 ст. ратуша — мураваны 2-павярховы будынак з 8-граннай 5-яруснай вежай пасярэдзіне галоўнага фасада. У 1679-81 гг. пад кіраўніцтвам майстра Феські збудаваны прамавугольны ў плане (28 х 10,5) будынак ратушы. У 1682-86 гг. майстрам Крузбергам з Быхава ўзведзена вежа вышынёю каля 26 м (абвалілася). У 1692 г. майстрам Ігаатам з арцеллю ўзведзена новая вежа вышынёю да 38 м, якая стала вертыкальнай дамінантай горада. Вежа 5-ярусная, завяршалася гранёным купалам са шпілем, мела балкон з металічнымі кратамі, вялікі гадзіннік. Аконныя праёмы з невялікімі круглаватымі шыбамі мелі прыгожыя алавяныя рамы-аканіцы. Галоўны і дваровы ўваходы вылучаліся ганкамі. Будынак накрыты плоскай чырвонай дахоўкай, аздоблены пазалочанымі флюгерамі-ветранікамі на франтоне, на дахах ганкаў і на вежавым шпілі.

Магілёўская ратуша
Магілёўская ратуша, пачатак 1900-х г.

У 1773 г. ратуша капітальна перабудавана, дах накрыты бляхай. Гарызантальны пояс падзяляў сцяну будынка на 2 ярусы: 1-ы руставаны, аконныя праёмы 2-га мелі абрамленні. Архітэктура фасадаў стала адпавядаць архітэктуры дамоў губернатара і віцэ-губернатара, узведзеных побач у стылі класіцызму. Да будынка прылягаў гасцінны двор.

Магілёўская ратуша
Магілёўская ратуша. Сучасы стан

У час Вялікай Айчыннай вайны моцна пашкоджана, у 1957 г. знесена. Паводле архіўных і археалагічных матэрыялаў у 1990-я г. створаны праект адбудовы ратушы. Адноўлена ў 2008 г. (адкрыццё адбылося ў Дзень горада). Цяпер у ім размяшчаюцца музей гісторыі горада Магілёва і Палац шлюбу.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.