Субота, 20.04.2024, 07:01

МАГІЛЁЎСКАЯ ШКОЛА ГРАВЮРЫ

Галоўная »
МАГІЛЁЎСКАЯ ШКОЛА ГРАВЮРЫ — мастацкая школа ў беларускай графіцы канца 17 — 18 стст. Склалася ў Магілёве, працягвала традыцыі Віленскай школы гравюры і Куцеінскай школы гравюры.

Развіццё школы звязана з дзейнасцю друкароў і гравёраў Магілёўскага богаяўленскага брацтва (глядзіце Магілёўская брацкая друкарня), галоўную ролю ў яе фарміраванні адыгралі Фёдар Ангілейка, М.Вашчанка, В.Вашчанка; сярод майстроў Афанасій П. (Пігарэвіч), Сямён, М.Антушкевіч, Я.Стральбіцкі, М.Чарняўскі. Развівалася пераважна кніжная гравюра (дрэварыт і медзярыт), стылістычна блізкая да тагачасных беларускіх абразоў і паліхромнай драўлянай пластыкі. Вядома больш за 40 выданняў Магілёўскага брацтва, якія мелі тытульныя лісты, былі ўпрыгожаны фігуратыўнымі ілюстрацыямі, застаўкамі, канцоўкамі, ініцыяламі. Упершыню пасля выданняў Ф.Скарыны фігуратыўная старонкавая ілюстрацыя адыгрывала галоўную ролю ў мастацкім аздабленні кніг, у адным выданні спалучаліся дрэварыты і медзярыты. Некаторыя ілюстрацыі мелі подпісы мастакоў. Творы выкананы ў стылі т.зв. магілёўскага барока (спалучэнне мясцовых мастацкіх традыцый з рысамі заходне-еўрапейскага барока і візантыйскага мастацтва).

У аснове мастацкіх прынцыпаў Магілёўскай школы гравюры — натурныя назіранні, шырокае выкарыстанне традыцый народнага мастацтва, што выявілася ў народным характары тыпажу, адлюстраванні адзення, прадметаў побыту, архітэктурных дэталей і інш. Характэрнымі рысамі школы з'яўляюцца лаканічная лінеарная, пластычна выразная гравіроўка, прастата і ўраўнаважанасць кампазіцыйнай будовы, перавага фігур над фонам. Найбольш выразныя яны ў ілюстрацыях да кніг «Манархія Турэцкая, апісаная Рыко» (1678 г., надрукавана ў Слуцку), «Акафісты і каноны» (1693), «Дыоптра» (1698), «Перла мнагацэннае» і «Неба Новае» (1699), «Ирмолой сиречь Осмогласник» Іаана Дамаскіна (1700), «Кнігі жыцій святых» (1702), «Часослов сиречь Последование службы» (1703), «Асмагласнік» (1730).

Асаблівай дэкаратыўнасцю вызначаўся тытульны ліст: абапал традыцыйнай брамы на фоне пышнага расліннага арнаменту змяшчалі медальёны, картушы з выявамі анёлаў, святых, сцэн на рэлігійныя сюжэты. Картушы і медальёны з сюжэтнымі выявамі характэрны таксама застаўкам і канцоўкам. Своеасаблівым спалучэннем раслінных арнаментаў з выявамі чалавечых фігур, часам з сюжэтнымі сцэнамі на тэмы жыцця святых вызначаюцца ініцыялы («Евангелле вучыцельнае», 1697). Яркая з'ява беларускай кніжнай гравюры 17 ст. — медзярыты М.Вашчанкі да «Манархіі Турэцкай», цалкам свецкі цыкл, выкананы з жыццёвай пераканаўчасцю, што надае творам жанравы характар. Змяшчэнне на тытульным лісце «Кнігі жыцій святых» віду Магілёва з выявамі будынкаў грамадскага прызначэння — адзін з першых прыкладаў свецкага гарадскога пейзажа ў кірылічнай кнізе.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.