Пятніца, 26.04.2024, 00:39

МАГІЛЁЎСКІ ЦАРКОЎНА-АРХЕАЛАГІЧНЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
МАГІЛЁЎСКІ ЦАРКОЎНА-АРХЕАЛАГІЧНЫ МУЗЕЙ існаваў у 1897 — 1918 гг. у Магілёве. Заснаваны беларускім археолагам, этнографам і краязнаўцам Е.Р.Раманавым. Размяшчаўся ў будынку былога бернардзінскага кляштара. У фондах музея налічвалася больш за 6 тыс. адзінак захоўвання. Агульная плошча экспазіцыі складала 140 м². Экспанаты былі атрыманы ў асноўным з рызніц і царкоўных кладовак, а таксама з археалагічных раскопак, праведзеных самім Е.Р.Раманавым.

Найбольш цікавымі экспанатамі з'яўляліся: абразы 16 — 18 стст. магілёўскага, маскоўскага, смаленскага, стараверскага пісьма на палатне ці дошках, выразаныя з дрэва; калекцыя напрастольных і нацельных крыжоў (у асноўным 18 ст.), медны пацір 17 ст., інкруставаная дарахавальніца 18 ст., плашчаніца 1566 г., шытая шоўкам і золатам, сярэбраная мітра магілёўскага архіепіскапа Георгія Каніскага (1758), часткі разных іканастасаў, царскія вароты і бакавыя алтарныя дзверы 17 — 18 стст., скульптурныя выявы святых і інш.; надмагільныя пліты княгіні Друцкай-Сакалінскай (1588) і Арсенія Азаровіча (1652), драўляныя надмагіллі 17 — 18 стст. У бібліятэчным аддзеле захоўваліся мінея 1490-х гг., выдадзеная ў Кракаве, шматлікія богаслужэбныя кнігі 16 — 18 стст.: Біблія 1751 г. з гравюрамі, напрастольныя евангеллі 1568, 1637, 1640, 1764 гг.; кнігі магілёўскіх, маскоўскіх і львоўскіх выданняў 17 — 18 стст.; «Гутаркі Іаана Златавуста» (1623), «Словы і прамовы...» Феафана Пракаповіча (1760-64).

У архіве музея зберагалася больш за 4 тыс. дакументаў пераважна 17 ст., 26 каралеўскіх грамат 16 — 18 стст., у т.л. Стафана Баторыя на магдэбургскае права Магілёву (1577), інвентары горада, замка, воласці (1604) і інш. З 1919 г. экспанаты музея захоўваліся ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.