Чацвер, 25.04.2024, 13:06

МАГІЛЁЎСКІ МУЗЕЙ

Галоўная »
МАГІЛЁЎСКІ МУЗЕЙ існаваў у Магілёве з 15.11.1867 г. да 1918 г. пры Магілёўскім губернскім статыстычным камітэце. З 1878 г. губернскі музей. Развіццю музея спрыяў магілёўскі губернатар А.С.Дэмбавецкі. На тэрыторыі Магілёўскай губерні збіраліся экспанаты па сельскай гаспадарцы і прамысловасці, вырабы фабрык і заводаў, з 1868 г. таксама матэрыялы па заалогіі, гісторыі, узоры карысных выкапняў. У 1896 г. у фондах музея налічвалася каля 700 адзінак захоўвання.

Меў гістарычны, этнаграфічны і геаграфічны (геалагічны) аддзелы. У гістарычным аддзеле экспанаваліся: калекцыя манет 10 — 19 стст. (больш за 500 экзэмпляраў), кальчуга і ўпрыгожанні з раскопак Анэлінскага кургана Быхаўскага павета, рукапіснае евангелле 15 ст., акты Магілёўскага магістрата 1577 — 1756 гг., грамата 1606 г. караля польскага і вялікага князя Вялікага княства Літоўскага Жыгімонта III Вазы Чарэйскаму касцёлу, «Лексікон славянароскі», надрукаваны ў 1654 г. у Куцеінскай друкарні, прыходна-расходныя кнігі Магілёва за 1683 — 1706 гг., сімвалічныя ключы ад Магілёва работы мясцовых майстроў 18 ст., грамата 1767 г. караля польскага і вялікага князя Вялікага княства Літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага аб пацвярджэнні магдэбургскага права Мсціславу, троннае крэсла Кацярыны II з Магілёўскага дарожнага палаца, сані Напалеона, кінутыя ім у час уцёкаў з Расіі, атлас 1823 г. з планамі гарадоў Магілёўшчыны і інш. Сярод экспанатаў этнаграфічнага аддзела мадэлі сялянскага двара ў Рагачоўскім павеце і ветрака, батлейка з Быхаўскага павета, прылады працы і побыту сялян, прадметы саматужнай і заводскай вытворчасці, народнае адзенне, дзіцячыя цацкі. У геаграфічным аддзеле экспанаваліся ўзоры глеб, гербарыі і інш.

Калекцыі музея вывучалі і сістэматызавалі гісторыкі-краязнаўцы М.В.Фурсаў, Е.Р.Раманаў, С.Ю.Чалоўскі. Гэтыя калекцыі сталі асновай збору гістарычнага музея (глядзіце у артыкуле Магілёўскі абласны краязнаўчы музей).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.