Субота, 20.04.2024, 00:08

МАГІЛЁЎСКІ МУЗЕЙ ЭТНАГРАФІІ

Галоўная »
МАГІЛЁЎСКІ МУЗЕЙ ЭТНАГРАФІІ — філіял Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е.Р.Раманава. Створаны ў 1980 г. рашэннем Магілёўскага аблвыканкама. Да 1996 г. — аддзел Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея. Для наведвальнікаў адкрыты ў 1981 г. як філіял. Філіялам кіравалі А.А.Седзін, з 1999 г. — С.Б.Рыбакова.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 2400 экспанатаў. Плошча экспазіцыйных памяшканняў 692 м². Музей мае 2 пастаянныя экспазіцыі — «Зямлі роднай кругавод», «Магілёў губернскі» і выставачную залу для зменных экспазіцый (плошча 84 м²).

Магілёўскі музей этнаграфіі

Першая экспазіцыя адкрылася ў 1999 г. У ёй адлюстраваны асаблівасці культуры і побыту самага шматлікага ў канцы 19 — пачатку 20 стст. саслоўя — сялянства гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Цэнтральнае Падняпроўе: этнічная гісторыя народа, які жыў на гэтай тэрыторыі, характар рассялення, гаспадарчыя заняткі і прылады працы, народная архітэктура, традыцыйны касцюм і ткацтва (ручнікі), дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Магілёўскі музей этнаграфіі

Экспазіцыя «Магілёў губернскі» адкрыта ў 2004 г. У ёй паказана сацыяльна-эканамічнае і грамадскае развіццё Магілёўскага рэгіёна канца 19 — пачатку 20 стст., ілюструюцца саслоўныя, сацыяльныя, светапоглядныя і іншыя аспекты жыцця насельніцтва. Экспазіцыя знаёміць з адміністрацыйным упарадкаваннем губерні, архітэктурным абліччам губернскага Магілёва і павятовых гарадоў, сацыяльнай і культурнай сферамі жыцця мяшчан, купецтва, дваран, чыноўнікаў, ваенных, духавенства.

Магілёўскі музей этнаграфіі

У музеі праводзяцца экскурсіі, заняткі на тэмы традыцыйнай культуры, алімпіяды, конкурсы, лекцыі і інш.

Адрас: 212030, г.Магілёў, вул.Першамайская, 8
Тэл.: +375-222-22-01-92
Меню
плитка тротуарная в Харькове
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
плитка тротуарная в Харькове
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
плитка тротуарная в Харькове

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.