Аўторак, 23.04.2024, 19:06

МАГІЛЁЎСКІ СТРОЙ

Галоўная »
МАГІЛЁЎСКІ СТРОЙ – традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення ў Падняпроўі. Бытаваў у 18 – пачатку 20 ст. пераважна ў Магілёўскім, Быхаўскім, Шклоўскім, Слаўгарадскім і Рагачоўскім раёнах.

магілёўскі строй
Магілёўскі строй. Сялянкі ў традыцыйным летнім адзенні.
Вёска Заходы Шклоўскага раёна. 1903 г.


Летні жаночы гарнітур складалі ў асноўныя 2 варыянты – комплексы: кашуля, спадніца, фартух; кашуля, спадніца, фартух, гарсэт. Кашулю шылі з прамымі плечавымі ўстаўкамі з адносна вузкім рукавом, адкладным (радзей вузкім стаячым) каўняром. Арнамент натыкання і вышыўкі (чырвоны з украпінамі чорнага) кампанаваўся ў палосы на плечавых устаўках і рукавах (паралельна лініі ўточкі), на каўняры. Пераважалі геаметрычныя (ромб, крыжык, зорачка) і раслінныя (васількі, бярозка) узоры. Суконная спадніца (андарак, саян) чырвона – малінавая з белай, зялёнай, сіняй, чорнай клеткай, палатняная (бяляк) – гладка-белая ці клятчастая шэра – белая з арнаментальным шлякам на падоле. Падпяразвалі вузкім дэкаратыўным поясам. Фартух – трыпольнік шылі з 3 полак белага палатна. Гарсэт (кабат) шылі з сіняга, чырвонага аксаміту, шарсцянкі з баскай у выглядзе клінкоў або прышывалі да спадніцы, аздаблялі нашыўкамі тасьмы. Галаўныя ўборы жанчын – чапец, намітка, даматканая хустка, аздобленая вышыўкай і нашыўкамі мохрыкаў. Шыйныя і нагрудныя ўпрыгожанні – пацеркі, абразкі, крыжыкі.

У мужчынскіх кашулях тунікападобнага крою багата вышывалі манішку. Нагавіцы шылі з белага палатна ці сукна. Насілі таксама суконныя ці палатняныя камізэлькі з стаячым каўняром, шыйныя даматканыя хустачкі – шалікі, вышытыя чырвоным арнаментам на канцах. Галаўны ўбор – каўпаковая з лямцу магерка ці футраванка.

Мужчынскае і жаночае адзенне – белыя світы, аздобленыя вышыўкай, нашыўкай тасьмы і шнура.


Аўтар: М.Ф. Раманюк
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.