Чацвер, 25.04.2024, 16:51

МАГІЛЁЎСКІ ЗАМАК

Галоўная »
МАГІЛЁЎСКІ ЗАМАК існаваў у 16 — 19 стст. Размяшчаўся на мысе правага берага р.Дняпро. Яго дзядзінец меў форму, блізкую да чатырохвугольніка (плошча больш за 1 га). З захаду пляцоўка дзядзінца ўзвышалася над далінай р.Дубровенка на 20 м, з поўдня — над далінай Дняпра на 25 м, з усхода — на 14 м; з поўначы была ўмацавана ровам.

Замак пабудаваны ў 1526 г. на месцы могільніка 12 — 13 стст. Па перыметры пляцоўку замка ўмацоўваў вал з гліны і пяску, абпаленых для трываласці да цэглападобнага стану. Археалагічныя даследаванні пацвердзілі звесткі Баркулабаўскага летапісу пра замак: «Лета 1526 большой замок зароблен и прянято много горы Могилы, на которой теперь замок Могилев стоит». Ад назвы гэтай гары і атрымаў сваю назву замак.

У 16 ст. Магілёўскі замак меў драўляныя ўмацаванні зрубнай канструкцыі, цэйхгаўз для зброі і ваеннага рыштунку. Уначы ахоўвала варта. У ваенны час яго абаранялі жыхары Магілёва і воласці, у гароднях замкавых умацаванняў размяшчаліся іх сем'і са сваім скарбам.

У час паўстання пад кіраўніцтвам С.Налівайкі Магілёўскі замак спалены 13.12.1595 г., аднак хутка адноўлены, пра што сведчыць інвентар Магілёва за 1604 г. Замкавыя ўмацаванні складаліся з 7 вежаў і 2—3-ярусных гародняў, пастаўленых на высокім земляным вале. Цераз абарончы роў, які аддзяляў замак ад горада, быў перакінуты драўляны мост на палях. Яго апошні пад'ёмны пралёт — «узвод на ланцугах» — падводзіў да 5-яруснай «Горнай брамы». Астатнія 6 вежаў былі 3—5-ярусныя, а «Дольная» брама мела 4 ярусы. З боку замка да Дняпра і Дубровенкі вялі 2 патаемныя хады. Сцены гародняў і вежаў мелі таўшчыню ў 1—2—3 бервяны, з боку поля іх рабілі больш магутнымі і звычайна абмазвалі глінай.

У 1633 г. замак згарэў, але праз 2 гады адноўлены 2 брамы і сцены ў выглядзе 1—2-раднага частаколу.

У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 гг. з 06.02 да 01.05.1655 гг. Магілёўскі замак вытрымаў аблогу казацкіх войск, ад падкопаў замкавы вал моцна пацярпеў. У 1655-60 гг. замак аднавілі і рэканструявалі: з трох бакоў пабудавалі бастыёны, на дзядзінцы — разнастайныя гаспадарчыя пабудовы (пазней двойчы гарэлі).

Бастыённыя ўмацаванні замка ў пачатку 19 ст. знівеліраваны. Археалагічныя даследаванні замка праводзілі М.Л.Ткачоў (1982), З.Л.Яцкевіч (1990), І.М.Марзалюк (1992-96). У выніку даследаванняў Марзалюка даказана, што на гары Магіла ў 12 — 13 ст. існавала ўмацаванае славянскае паселішча.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 9
Гасцей: 8
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.