Пятніца, 29.03.2024, 17:56

МАГІСТРАЦКІЯ СЯЛЯНЕ, «гарадскія» сяляне

Галоўная »
МАГІСТРАЦКІЯ СЯЛЯНЕ, «гарадскія» сяляне — катэгорыя сельскага феадальна-залежнага насельніцтва, прыпісанага да маёнткаў, што належалі гарадам; існавала ў 15 — 19 ст. пераважна ў заходняй частцы Беларусі. Гарадское землеўладанне склалася ў 15 — 16 ст. шляхам куплі магістратамі маёнткаў у прыватных асоб, што пацвярджалася прывілеямі вялікага князя BKЛ. Такія правы атрымалі Брэст (1408), Гродна (1502 і 1506) і інш.

У 1611 г. сейм Рэчы Паспалітай забараніў гарадам набываць маёнткі, магістрацкія сяляне атрымлівалі ў карыстанне зямлю і адбывалі за гэта паншчыну ці плацілі аброк. У 19 ст. некаторыя гарадскія думы прыцягвалі іх да выканання грамадскіх павіннасцей па прыбіранні вуліц, рамонце мастоў і інш. Пасля 6-й рэвізіі (1811) сяляне гарадскіх вёсак абкладаліся падушным падаткам.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.