Чацвер, 28.03.2024, 21:27

МАГІСТРАТ

Галоўная »
МАГІСТРАТ (ад лац. magistratus начальнік, чыноўнік, улада) — выбарны адміністрацыйны і судовы орган у гарадах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якія мелі права на самакіраванне (магдэбургскае права або інш.).

У BKЛ уводзіліся з канца 14 — 15 ст. У велікакняжацкіх гарадах Беларусі і Літвы магістрат складаўся з гарадской рады і лавы. Рада займалася справамі гарадскога кіравання і суда па маёмасных і цывільных справах мяшчан. Лава выконвала функцыі суда па крымінальных справах гараджан. Галоўную распарадчую ўладу ў гарадской абшчыне выконваў войт, які ўзначальваў войтаўскі суд або войтаўска-лаўніцкі суд.

Галоўным органам самакіравання была рада, якая складалася з бурмістраў і радцаў, дзейнічаў бурмістраўска-радзецкі суд. У прыватнаўладальніцкіх гарадах у склад магістрата ўваходзілі войт, бурмістры, радцы, лаўнікі і гарадскі пісар, якія засядалі разам.

У 17 — 18 ст. ў магістраце часта дзесяцігоддзямі засядалі прадстаўнікі некалькіх сямей, звычайна з заможных купцоў і цэхмістраў, магістрат ператвараўся ў орган карпаратыўнага кіравання горадам з боку мяшчанскай алігархіі. Магістраты на аснове магдэбургскага права праіснавалі на Беларусі да канца 18 ст. і былі скасаваны пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі ўказамі Кацярыны II у 1775 г. (для ўсходняй часткі Беларусі) і 1795 г. (для цэнтральнай і заходняй яе частак).

У Расіі магістраты як органы саслоўнага самакіравання ўзніклі ў 1720 г. У 1775 г. пераўтвораны ў губернскія і павятовыя суды для гарадскіх саслоўяў (мяшчанства і купецтва), існавалі і на Беларусі. Паводле Даравальнай граматы гарадам 1785 г. магістраты ўвайшлі ў сістэму гарадскога самакіравання, але засталіся ў асноўным судовымі ўстановамі. Пасля судовай рэформы 1864 г. паступова скасаваны.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.