Чацвер, 25.04.2024, 01:21

МАЙДАН

Галоўная »
МАЙДАН – 1) пляцоўка ў лесе для буды.

2) Яма для гонкі смалы, дзёгцю, выпальвання вугалю. Вядома з глыбокай старажытнасці, бытавала да канца 19 ст. Мела лейкападобную форму, бакі яе абмазвалі глінай, высцілалі бяростай або сасновай дранкай, іншы раз абкладалі цэглай. Ніжняя частка ямы, адгароджаная драўлянай (жалезнай) рашоткай, называлася пад'ямнік. На дно яго ставілі выдзеўбанае з дрэва «блюда» (Мінская губерня); у Магілёўскай губерні дно рабілі ў выглядзе ўвагнутага глінянага круга («таза»).

Былі майданы з прамым і бакавым сцёкам. У майдане з прамым сцёкам смала (дзёгаць) збіралася на дне ямы або ва ўкапанай пад ім бочцы. Вычэрпвалі яе спецыяльным чарпаком на доўгім дзержаку. Пры бакавым сцёку з пад'ямніка на паверхню зямлі выводзіўся драўляны жолаб («рура»), па якім смала сцякала ў бочку. На Міншчыне і Магілёўшчыне пераважалі майданы з бакавым сцёкам, на Палессі — з прамым. Яму запаўнялі сыравінай — асмолам ці бяростай або дрывамі, абкладвалі мохам, саломай, дзёрнам, прысыпалі зямлёй. Запальвалі сыравіну зверху праз адтуліны, якія потым закрывалі. Без доступу паветра яна тлела на працягу некалькіх дзён, у выніку чаго са смаляных карчоў атрымлівалі смалу і вугаль, з дроў — вугаль, з бяросты — дзёгаць. Рэгуляваў гарэнне вопытны майстар-атаман.

3) Назва ў многіх мясцовасцях адкрытай прасторы поля, адкрытага месца для размяшчэння будынкаў.

4) У археалогіі — асобы від курганоў, старажытных магіл, звычайна раскапаных зверху.

Аўтар:Н.I.Буракоўская
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.