Пятніца, 19.04.2024, 09:50

«МАК»

Галоўная »
«МАК»карагод. Музычны памер 2/4, 4/4. Мае шмат мясцовых варыянтаў, харэаграфічнае дзеянне якіх пры ўстойлівым кругавым малюнку залежыць ад песеннага тэксту. Агульным з'яўляецца тое, што ўсе варыянты паводле строю маюць форму дыялога: спачатку ставіцца пытанне, а потым на яго адказваюць. У адным з варыянтаў удзельнікі становяцца ў круг і ўнізе бяруцца за рукі. Простымі крокамі ходзяць па крузе супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі і спяваюць, адначасова абыгрываючы словы песеннага тэксту, у якім гаворыцца пра тое, як сеюць мак, як ён расце, як яго полюць і г.д. Завяршаецца карагод тым, што мак ядуць. Пашыраны на Усходнім Палессі.

У другім варыянце — карагодзе-гульні — удзельнікі ўтвараюць круг, у сярэдзіне якога знаходзяцца выбраныя хлопец або дзяўчына («мак»). Спачатку ўсе ідуць па крузе і спяваюць. Потым задаюць пытанне таму, хто знаходзіцца ў крузе, а той адказвае. Як толькі ўдзельнікі зададуць апошняе пытанне: ці мак паспеў або пара мак трусіць, усе збягаюцца ў сярэдзіну круга і пачынаюць тузаць «мак».

Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 10
Гасцей: 10
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.