Чацвер, 28.03.2024, 12:10

МАКРАМЭ

Галоўная »
МАКРАМЭ (араб. тасьма, карункі, махры) — вырабы, створаныя ў тэхніцы вузельчыкавага ручнога пляцення; від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Для макрамэ выкарыстоўваюць тоўстыя суровыя ніткі, сінтэтычны або шаўковы шнур і інш., іх часам дапаўняюць драўлянымі, керамічнымі пацеркамі, зашчэпкамі, скуранымі і іншымі дэкаратыўнымі дэталямі. Асновай для пляцення могуць служыць драўляныя, металічныя, пластмасавыя кольцы.

макрамэ
Макрамэ

Вырабляюць побытавыя і мастацкія рэчы: сумкі, кулоны, паясы, кашпо, абажуры, пано, абрусы, сурвэткі, кашалькі, футаралы і інш.

Як від мастацкай творчасці макрамэ пашырана з 15 ст. ў Італіі, Паўночнай Еўропе, з 18 ст. ў Расіі. На Беларусі тэхнікай макрамэ выраблялі ў 19 ст. карункі ручнікоў, паясы, галаўныя ўборы. Асаблівую папулярнасць макрамэ набыло ў 1970-80-я г. ў творчасці самадзейных майстроў і майстроў фабрык мастацкіх вырабаў.

Аўтар: Я.М.Сахута
Крыніца: Беларуская энцыклапедыя
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.