Серада, 17.07.2019, 03:50

МАЛАБЕРАСТАВІЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА АНТОНІЯ ПАДУАНСКАГА


МАЛАБЕРАСТАВІЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА АНТОНІЯ ПАДУАНСКАГА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Малая Бераставіца Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці, каля шашы ГроднаВялікая Бераставіца. Пабудаваны ў 1851—63 гг. з цэглы паводле хадайніцтва і фундацыі ўладальніка маёнтка памешчыка Антона Ваўкавыцкага (маршалак Сакольскага павета), які ў прашэнні ад 29.10.1850 г. «просит построить вместо пришедшего в ветхость деревянного, новый каменный приходской римско-католический костел».



Праект мураванага касцёла са званіцай склаў гродзенскі землямер Малевіч у 1851 г. У 1864 г. зачынены. 3 яго званіцы зняты старажытны шасціпудовы звон і перанесены ў суседнюю праваслаўную царкву. Надпіс на звоне сведчыць, што ён быў ахвяраваны мясцовай Дзмітрыеўскай царкве: «Благоверная раба Божия Іванова Саковая к церкви св. Димитрия Мало-Берестовицкой. Афон лето 1579 г.». У 1919 г. зноў перададзены католікам, адрэстаўрыраваны, асвячоны 14.05.1928 г. архібіскупам Рамуальдам Ялбжыкоўскім. Скасаваны пасля Вялікай Айчыннай вайны. Перададзены вернікам і адноўлены ў 1993 г. Першапачатковы выгляд вядомы па акварэлі Напалеона Орды 1868 г.


Помнік архітэктуры позняга класіцызму з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашаны працяглым прамавугольным аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Над галоўным фасадам на атыку ўзвышаецца каркасная чатырохгранная званіца з купальным пакрыццём. Плоскасныя галоўны і бакавыя белакаменныя фасады рытмічна расчлянёны высокімі арачнымі праёмамі ў кілепадобных ліштваах, апяразаны буйнапрафіляваным антаблементам. Будынак пастаўлены на гранітны цокаль.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [250]
Каталог файлаў [99]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [152]
Адукацыя [19]
Спорт [727]
Здарэнні [178]
Грамадства [272]
Эканоміка [11]
Транспарт [80]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [14]
Каляндар
«  Ліпень 2019  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.