Аўторак, 23.04.2024, 11:09

МАЛЬДЗІС Адам Іосіфавіч

Галоўная »
Мальдзіс Адам ІосіфавічМАЛЬДЗІС Адам Іосіфавіч (нарадзіўся 7 жніўня 1932 г., в.Расолы Астравецкага р-на) — літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік, журналіст. Доктар філалагічных навук (1986), прафесар (1990).

Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956). Працаваў сакратаром Радашковіцкай раённай газеты «Сцяг Ільіча» (1956-1959). У 1962 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1962 — 1991 гг. працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР; з 1981 г. — загадчык аддзела беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Кандыдат філалагічных навук (1963), тэма дысертацыі: «Белорусско-польские литературные взаимосвязи во второй половине XIX в.». Доктар філалагічных навук (1986), тэма доктарскай дысертацыі: «Закономерности развития белорусской литературы переходного периода (вторая половина XVІІ — XVIII в.) ». У 1990 г. як член дэлегацыі БССР удзельнічаў у працы сесіі ААН. Член СП СССР з 1965 г. Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. У 1991 — 1998 гг. дырэктар Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф.Скарыны. З 1987 г. сябра Рады ГА «Беларускі фонд культуры», старшыня камісіі «Вяртанне» Беларускага фонду культуры, у 1991 — 2005 гг. прэзідэнт (з 2010 г. ганаровы старшыня) Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, у 1996 — 2006 гг. кіраўнік аддзела культуралогіі Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Рэдактар біябібліяграфічнага слоўніка «Беларускія пісьменнікі» (Т. 1-6; 1992-1995) і інфармацыйна-культуралагічнага бюлетэня «Кантакты і дыялогі» (1996 — 2002 гг.). З 2003 г. — сябра рэдкалегіі « Краязнаўчай газеты ».

Даследуе гісторыю беларускай культуры і літаратуры XVII — XIX стст., беларуска-польскія і беларуска-літоўскія літаратурныя ўзаемасувязі. Аўтар кніг «Творчае пабрацімства» (1966), «Падарожжа ў ХІХ ст.» (1969), «Традыцыі польскага Асветніцтва ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя» (1972), «Таямніцы старажытных сховішчаў» (1974), «На скрыжавані славянскіх традыцый» (1980), «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст.: Нарысы быту і звычаяў» (1982 г.; перавыдадзеная ў 2001 г. пад назваю «Як жылі нашы продкі ў XVIII ст.»), «З літаратуразнаўчых вандраванняў» (1987), «Францыск Скарына як прыхільнік збліжэння і ўзаемаразумення людзей і народаў» (1988), «Перазовы сяброўскіх галасоў» (у сааўтарстве з А.Лапінскене; 1988), «I ажываюць спадчыны старонкі: Выбранае» (1994), «Выбранае» (2007), «Белорусские сокровища за рубежом» (2010) і інш.

Аўтар гістарычнай аповесці «Восень пасярод вясны» (1984), краязнаўчага нарыса «Астравеччына, край дарагі...» (1977), літаратурнага партрэта «Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» (1990; перавыдадзены ў 2010 г.). Укладальнік зборнікаў «Зямля навагрудская, краю мой родны...» А.Міцкевіча (1969), каментаваных выданняў «Творы» Я.Дылы (1981), «Пан Тадэвуш» А.Міцкевіча (пераклад Б.Тарашкевіча; 1981). Перакладаў з польскай і балгарскай моваў.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі, чатырма польскімі ганаровымі адзнакамі. Заслужаны дзеяч польскай культуры (1982). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) — за ўдзел у двухтомным даследаванні «История белорусской дооктябрьской литературы» (1977).

Крыніца: "Краязнаўчая газета" № 23 (424), чэрвень 2012 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 7
Гасцей: 7
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.