Субота, 20.04.2024, 14:20

МАНДАЛІНА

Галоўная »
МАНДАЛІНА — струнны шчыпковы музычны інструмент лютневай сям’і. На Беларусі пашырана неапалітанская мандаліна, якая мае моцна пукаты склеены з асобных сегментаў корпус авальнай формы, плоскую дэку з круглай рэзанатарнай адтулінай, кароткую шыйку з металічнымі ладамі і галоўку з калкамі для мацавання 4 парных струн. Пры ігры гук здабываецца з дапамогай плектра.

На Беларусі мандаліна паявілася, верагодна, у сярэдзіне 19 ст., пра што сведчыць, напрыклад, яе выява ў размалёўках Троіцкага касцёла ў г.п.Шарашова Пружанскага раёна. Спачатку мандаліна ўвайшла ў музычны побыт беларускіх гарадоў і мястэчак, а ў канцы 19 — пачатку 20 ст. і вёсак, дзе набыла асаблівую папулярнасць у 1920-30-я г.

У народнай практыцы выкарыстоўваюцца інструменты пераважна фабрычнага вырабу (зрэдку сустракаюцца самаробныя). Іграюць на іх сола і ў ансамблях з гітарай, з балалайкай; са скрыпкай, балалайкай і гітарай (т. зв. неапалітанскі аркестр).

Рэпертуар народных мандаліністаў складаецца з танцаў (гарадскіх бытавых, бальных), папулярных песень. Трапляецца мандаліна на значнай частцы Беларусі.

Аўтар: I.Дз. Назіна
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя;
рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.