Чацвер, 25.04.2024, 03:40

МАНЮШКІ СТАНІСЛАВА МУЗЕЙ

Галоўная »
МАНЮШКІ СТАНІСЛАВА МУЗЕЙ – філіял Чэрвенскага раённага краязнаўчага музея. Адкрыты 05.05.1969 г. у пас.Азёрны Чэрвенскага раёна як аматарскі школьны музей пры Азёрнаўскай васьмігадовай школе ў сувязі з 150-годдзем з дня нараджэння С.Манюшкі. У верасні 1969 г. музею прысвоена званне «народны». З 1991 г. быў філіялам Чэрвенскага краязнаўчага музея, з 1993 г. — Аб'яднання дзяржаўных літаратурных музеяў Рэспублікі Беларусь, з 2001 г. — Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь. З 2008 г. сучасная назва. Знаходзіцца ў будынку вучэбна-педагагічнага комплекса Азёрнаўскі дзіцячы сад – базавая школа. Стваральнік і першы дырэктар В.В.Несцяровіч. З 1991 г. дырэктар І.В.Серада.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае больш за 500 адзінак захоўвання. Агульная плошча 64 м², экспазіцыі – 60 м².

Сярод экспанатаў 1-й залы фотаздымкі, копіі малюнкаў бацькі кампазітара Ч.Манюшкі, на якіх адлюстраваны мясцовыя пейзажы, партрэты настаўнікаў, блізкіх сваякоў, дзіцячыя і юнацкія гады сына. Тут знаходзяцца тэатральныя касцюмы (Галькі і Ёнтака з оперы «Галька», Ідамора з оперы «Парыя»), падараваныя Пазнанскім оперным тэатрам (Польшча).

Экспазіцыя 2-й залы расказвае пра вучобу маладога Манюшкі ў Берлінскай музычнай акадэміі, яго працу дырыжорам у Вільні і Варшаве. Значная яе частка прысвечана сяброўству С.Манюшкі з В.Дуніным-Марцінкевічам і стварэнню першых беларускіх опер «Сялянка» («Ідылія») і «Рэкруцкі набор». Тут прадстаўлены фотаздымкі, копіі дакументаў і інш.

Трэцяя зала знаёміць непасрэдна з опернай творчасцю кампазітара. Сярод экспанатаў: ноты, запісы твораў на шматлікіх пласцінках і касетах, фотаздымкі пастановак опер «Галька» і «Страшны двор» у Беларусі, сцэнічныя касцюмы з Варшаўскага опернага тэатра, кнігі з аўтографамі тэатральнага гісторыка М.Фукса, польскай спявачкі, прапагандысткі творчасці кампазітара М.Фолтын, кампазітара і біёграфа В.Рудзінскага і інш.

Экспанаты 4-й залы – фотаздымкі, афішы фестываляў, буклеты, сувеніры, узнагароды музея.

Музей арганізоўвае тэматычныя выязныя выстаўкі, лекцыі, экскурсіі, праводзіць культурна-масавыя мерапрыемствы.

Адрас: 223210, г.Чэрвень, пл.Свабоды, 8
Тэл.: +375-1714-56-854
Крыніца: Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа,
М.Г. Нікіцін]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 559 с.
Аўтар: І.В.Серада
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.