Пятніца, 29.03.2024, 17:14

МАРШ

Галоўная »
МАРШ (франц. marche літаральна шэсце, рух наперад) – імправізацыйны танец. Музычны памер 2/4, 4/4. Тэмп умерана хуткі.

Назва паходзіць ад музычнага жанру – марша. У танцы ўдзельнічае вялікая колькасць выканаўцаў. Асноўныя рухі нагадваюць маршыроўку салдат. Выконваўся звычайна ў канцы вечарынкі, быў абавязковым кампанентам традыцыйнага вясельнага рытуалу. Марш танцавалі ў пачатку вяселля, у час провадаў маладых да шлюбу (суправаджальны марш), пры сустрэчы маладых (стрэчны марш), калі абдорвалі маладую (надзельны марш) і калі маладую адпраўлялі да маладога (развітальны марш).

Пашыраны па ўсёй Беларусі. У Глыбоцкім раёне зафіксаваны варыянт, у якім, калі госці разыходзіліся з вяселля, танцавалі пад музыку марша на лаўках, пераапрануўшыся хто ў «цыгана», хто ў «мядзведзя». Калі выканаўцы ламалі лаўку, гаспадар павінен быў іх за гэта адорваць.

Марш як танец выкарыстаны балетмайстрамі ў беларускіх балетах «Альпійская балада», «Тыль Уленшпігель».

Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя;
рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Аўтар: Г.К.Каляда

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.