Пятніца, 19.04.2024, 19:40

МАРШЧЭННЕ

Галоўная »
МАРШЧЭННЕ – адзін са спосабаў аздаблення традыцыйнага адзення; збіранне тканіны ў дробныя складачкі-зборкі. Называлі таксама забіранне.

маршчэнне
Маршчэнне на рукаве кашулі.
Вёска Руховічы Кобрынскага раёна


Вытанчанае гафрыраванне па пэўнаму ліку нітак палатна, дапоўненае арнаментальнай белай, чырвонай, чорнай вышыўкай на зборках, здаўна ўпрыгожвала святочныя жаночыя кашулі (звычайна верх і ніз рукавоў), фартухі, паясное адзенне. Арнамент вызначаўся строгімі геаметрычнымі формамі.

Маршчэнне найбольш пашырана на Палессі і Падняпроўі (Буда-Кашалёўскі і Кобрынскі строі).

Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя;
рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.