Серада, 24.04.2024, 17:47

МАШЫНСКІ (Moszynski) Казімір

Галоўная »
МАШЫНСКІ (Moszynski) Казімір (05.03.1887 г., Варшава — 30.03.1959 г.) — польскі і беларускі этнограф, фалькларыст, мовазнавец. Акадэмік Польскай АH (1938), прафесар Ягелонскага (1926 — 1935; 1945 — 1959) і Віленскага (1935 — 1940) універсітэтаў. Прэзідэнт Польскага народазнаўчага таварыства. Зацікавіўся Палессем пад уплывам Ч.Пяткевіча. У 1914 г. быў у экспедыцыі ў Мазырскім павеце, вывучаў матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў. Паводле матэрыялаў экспедыцыі напісаныя артыкулы «Нататкі пра славянскую тапаграфічную і фізіяграфічную тэрміналогію, заснаваныя пераважна на беларуска-палескім матэрыяле» (1921), «Пра народную культуру паўднёва-сярэдняга Палесся», «Выпальванне цаліны», «Навагрудчына у этнаграфічных адносінах» (усе 1925 г.). Матэрыялы экспедыцыі абагульніў у манаграфіі «Усходняе Палессе. Этнаграфічныя матэрыялы...» (1928), дзе адлюстраваныя прырода краю, побыт, заняткі жыхароў, іх духоўная і грамадская культура (абрады, вераванні, звычаі, вуснапаэтычная творчасць). У 3-х кнігах капітальнай працы «Народная культура славян» (1929 — 1939, 2 выд. 1967 — 1968) спрабаваў абагульніць звесткі амаль з усяго славянскага рэгіёну, разглядаў беларускую культуру, фальклор нараўне з усёй агульнаславянскай культурай.

У 1932 г. разам з Ф.М. Калэсам ездзіў у Цэнтральнае Палессе (цяпер Салігорскі і Лунінецкі раёны), запісаў на фанограф выкапаныя на розных інструментах мелодыі, песні; напісаў артыкул «Пра музычна-этнаграфічныя даследаванні на Палессі ў 1932 г.» (1934). Беларускі матэрыял лёг у аснову публікацыяў «Беларускі "спор" і "спарыш"» (1929 — 1930), «Сучасны стан мелаграфіі карэннай Беларусі і Палесся» (1934), «Пра палескія песні» (засталася ў рукапісе). Аўтар працаў «Атлас народнай культуры Польшчы» (сш. 1-3, 1934 — 1936), «Чалавек. Уступ да агульнай этнаграфіі і этналогіі» (1958), «Пра спосабы даследавання матэрыяльнай культуры праславянаў» (1962).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 43 (444) лістапад 2012 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.