Субота, 20.04.2024, 04:52

МАСТОЎСКІ МУЗЕЙ «ЛЕС I ЧАЛАВЕК»

Галоўная »
МАСТОЎСКІ МУЗЕЙ «ЛЕС I ЧАЛАВЕК» створаны ў горадзе Масты паводле рашэння Мастоўскага райвыканкама ад 12.01.1985 г. як Мастоўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей. У 1989 г. перайменаваны ў Мастоўскі дзяржаўны музей «Лес і чалавек». Для наведвальнікаў адкрыты ў 1990 г. Музеем кіравалі Л.Г.Барташ, Г.У.Юшкевіч, П.А.Філіпчык. З 2005 г. дырэктар Н.А.Пуцілоўская.

Музей размешчаны на 3-м паверсе сучаснага трохпавярховага будынка. Асноўны фонд музея налічвае 2638 экспанатаў, навукова-дапаможны — 4174 адзінкі захоўвання. Агульная плошча (2008) экспазіцыі і выставачнай залы 343,3 м².

Усяго ў музеі 10 калекцый: прадметы побыту, узбраенне, нумізматыка, дакументы і фотаздымкі, ткацтва, жывапіс і скульптура, чучалы, абразы, фонапомнікі, археалогія. Найбольш цікавыя экспанаты з гэтых калекцый: буча — прыстасаванне для лоўлі рыбы, шклюд — прыстасаванне для счэсвання і расколу бярвён; вінтоўка сістэмы Мосіна; скарб 1623 г., знойдзены на тэрыторыі г.Масты; фотаздымкі 1923 г.; газеты і плакаты перыяду Вялікай Айчыннай вайны; адзеннемастоўскага строю; абраз 1-й палавіны 19 ст. «Выбраныя святыя» і інш.

Экспазіцыя размешчана ў 4 залах. Першая зала «Этнаграфія і побыт» расказвае аб промыслах і рамёствах, звязаных з лесам і характэрных для насельніцтва Мастоўскага раёна. Сярод экспанатаў мэбля, посуд, сельскагаспадарчы інвентар з дрэва. Важнае месца ў экспазіцыі займае ткацтва: прадстаўлены тут жаночы касцюм з найбольшай яркасцю і паўнатой увасабляе мастацкае мысленне народа.

Экспазіцыя залы «Прырода» знаёміць з ахоўнымі тэрыторыямі Мастоўшчыны, з раслінамі і жывёламі раёна, занесенымі ў Чырвоную кнігу Беларусі, узнаўляе рэдкія, не кранутыя чалавекам куточкі прыроды. Дапаўняюць экспазіцыю калекцыі матылёў, жукоў, грыбоў, гербарыі лекавых і меданосных раслін.

Зала «Гісторыя горада. «Мастоўдрэў». Партызанскі рух на Мастоўшчыне» раскрывае гісторыю горада і яго ваколіц. У экспазіцыі фотаздымкі, дакументы, карціны з мясцовымі краявідамі, макет плыта, з дапамогай якога адбываўся сплаў лесу па Нёмане. Падрабязна асветлена гісторыя ўзнікнення і развіцця прадпрыемства «Мастоўдрэў». Частка экспазіцыі, прысвечаная падзеям Вялікай Айчыннай вайны на Мастоўшчыне, прадстаўлена фотаздымкамі партызан, камандзіраў атрадаў, іх асабістымі рэчамі і дакументамі.

Экспазіцыя залы «Народныя майстры» знаёміць з вырабамі народных умельцаў Мастоўшчыны. Прадстаўлена галоўным чынам скульптура і пано з дрэва. Экспануюцца таксама ганчарныя вырабы (збанкі, глякі, макотры), музычныя інструменты (акарыны), вырабы з саломкі.

З 2007 г. на базе музея праходзіцць штогадовы экалагічны конкурс «Экалогія. Чалавек. Будучыня».

Адрас: 231600, г.Масты, вул.Савецкая, 34
Тэл.: +375-1515-320-44
Крыніца: Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа,
М.Г. Нікіцін]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 559 с.
Аўтар: Н.А.Пуцілоўская
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.