Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Пятніца, 19.04.2024, 03:12 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
МАСТОЎСКІ СТРОЙГалоўная »МАСТОЎСКІ СТРОЙ — традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення на Панямонні. Бытаваў ў 19 — пачатку 20 ст. пераважна ў Мастоўскім, Шчучынскім і Зэльвенскім раёнах. Мастоўскі строй. Жанчыны ў верхнім адзенні (катанках). Вёска Катчыно Мастоўскага раёна. Пачатак 20 ст. Жаночы гарнітур складалі кашуля, спадніца з цёмна-сіняй даматканкі, кроеная з 6 кліноў, або андарак з 4 прамавугольных полак (чырвона-малінавага колеру ў вузкія гарызантальныя разнаколерныя паскі), белы або цёмны фартух, аздоблены фальбонамі і карункамі, катанка (накшталт кофты) з белага ці шэрага валенага сукна, аблямаваная чорным аксамітам. Галаўныя ўборы жанчын — каптур, даматканая ці крамная хустка, упрыгожанні — каралі, стужкі, крыжыкі. Мастоўскі строй. Святочны касцюм жанчыны. Вёска Струга Мастоўскага раёна. 1920-я гг. Мужчынскае адзенне істотных мясцовых адрозненняў ад іншых строяў Панямоння не мела. Вопраткі былі белая або шэрая світа, кажух. Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с. Аўтар: М.Ф. Раманюк |
|