Серада, 24.04.2024, 19:50

МАТЫКА

Галоўная »
МАТЫКА — ручная прылада для апрацоўкі глебы (пры праполцы гародніны, на невялікіх участках ёю акучваюць бульбу). Лакальная назва капаніца.

Уяўляе сабой трапецападобную або авальную металічную пласціну (8 — 10 см), насаджаную на доўгае (70 — 110 см) драўлянае дзяржальна. Вядомы матыкі зубчатая (2 — 4 зубы) і камбінаваныя (з аднаго боку пласціна, з другога — зубы). Трапецападобныя і трохвугольныя здаўна бытавалі амаль па ўсёй Беларусі, авальныя — больш на поўдні (Брэсцкі, Пінскі, Гомельскі, Рэчыцкі раёны) і на захадзе Беларусі (Пружанскі, Слонімскі, Ашмянскі раёны). Зубчатыя матыкі паявіліся пазней.

Выраблялі матыкі мясцовыя кавалі. У наш час іх робяць на прамысловых прадпрыемствах. На Магілёўшчыне, Гродзеншчыне, Міншчыне, на поўначы Віцебшчыны іх называлі матыгамі, зрэдку — цяпкамі, на Гомельшчыне, часткова на Віцебшчыне — капаніцамі, на Брэстчыне і ў некаторых іншых мясцовасцях — гачкамі, на Міншчыне, поўдні Гомельшчыны — сапкамі.

Аўтар: Л.I. Мінько
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 16
Гасцей: 16
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.