Чацвер, 25.04.2024, 16:59

МАТЫЛЁК, матыль

Галоўная »
МАТЫЛЁК, матыль — традыцыйная рыбалоўная снасць тыпу дарожкі. Уяўляла сабой металічную пласцінку (бляшку) у форме рыбкі, рухома насаджаную на кавалак дроту. На канцы яго мацаваўся якарок, для маскіроўкі абвязаны пер'ем.

У вадзе пласцінка круцілася вакол сваёй восі, імітуючы жывую рыбку. Матылёк цягнулі за чоўнам або лодкай на шнуры, да якога прымацоўвалі грузілы. Шнур намотваўся на спецыяльнае матавільца ці дошчачку.

Матылёк вядомы здаўна. У наш час выкарыстоўваецца ў аматарска-спартыўным рыбалоўстве ў традыцыйным выглядзе і як дэталь спінінга.

Аўтар: І.М. Браім
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.