Чацвер, 25.04.2024, 22:38

МАЗЫРСКАЕ ШКЛО

Галоўная »
МАЗЫРСКАЕ ШКЛО – шкляныя вырабы XII – XIX стст. з Мазыра. XII – XIII стст. датуюцца фрагменты шкляных пацерак і бранзалетаў (гладкіх, кручаных, плоска-выпуклых) кіеўскага, беларускага (магчыма, са Свіслачы, Асіповіцкі раён), візантыйскага паходжання. XIII – XIX стст. датуецца посуд (цэлыя вырабы і фрагменты) празрыстага каляровага шкла (жоўтага, жоўта-зялёнага, зялёнага і інш.).

Вырабы XVI – XIX стст. – пасудзіны для вадкасцяў, сталовы і аптэчны посуд, ваконнае шкло ў форме круглых дыскаў дыяметрам 20, 21, 25 см. Бутэлькі XVII – XIX стст. з зялёнага шкла, выкананыя метадам адвольнага фармавання або выдзьмутыя ў формы, маюць цыліндрычныя тулавы і высокія рыльцы.

Кварты XVII-XVІII стст. мелі квадратныя або прамавугольныя донцы, пакатыя плечукі, кароткія шыйкі і вусці, аздобленыя шклянымі круглымі жгутамі або плоскімі стужкамі. На квартах XIX ст. часта змяшчалі надпісы. Стопкі і шклянкі XIX ст. цыліндрычныя, часам з рыфленымі сценкамі. Келіхі канца XVIII – XIX стст. выдзьмутыя ў формы або зробленыя ручным прасаваннем.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 14 (415) красавік 2012 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.