Пятніца, 29.03.2024, 15:36

МАЗЫРСКАЯ РАЁННАЯ КАРЦІННАЯ ГАЛЕРЭЯ

Галоўная »
МАЗЫРСКАЯ РАЁННАЯ КАРЦІННАЯ ГАЛЕРЭЯ заснавана ў 1976 у в.Гурыны Мазырскага раёна рашэннем Мазырскага райвыканкама. З 1978 г. філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, з 19.06.2006 г. галерэя ў падпарадкаванні аддзела культуры Мазырскага райвыканкама.

Галерэя з'яўлялася своеасаблівым культурным цэнтрам Палескага рэгіёна. Сюды прыязджалі мастакі з Мінска, Гомеля. Калі галерэя была філіялам Нацыянальнага мастацкага музея, у 1-м раздзеле яе экспазіцыі, які ўяўляў сабой рэтраспектыву беларускага мастацтва пасляваеннага перыяду, дэманстраваліся творы больш чым 200 мастакоў. У 2-м раздзеле можна было азнаёміцца з заходнееўрапейскім мастацтвам 14 — 19 ст. Асобная зала прысвячалася творчасці мазырскіх мастакоў. Галерэя прымала больш за 6 тыс. наведвальнікаў у год, працавалі лекторыі па беларускім, рускім, заходнееўрапейскім мастацтве, адбываліся сустрэчы з мастакамі.

Пасля перадачы галерэі ў падпарадкаванне аддзелу культуры Мазырскага райвыканкама творы мастацтва вернуты Нацыянальнаму мастацкаму музею. Засталіся толькі карціны і малюнкі В.К.Гоманава, А.В.Бараноўскага, В.П.Цюрына, В.А.Мінейкі і інш., скульптуры кераміста М.М.Пушкара.

Галерэяй кіравалі А.В.Сарокін, Т.Г.Анісімава. З 2006 г. дырэктар Н.С.Краўчанка. Агульная плошча экспазіцыі 274 м², выставачная плошча 86 м². У 2006 г. галерэя закрыта на капітальны рамонт і рэканструкцыю. На 01.07.2008 г. уласнай экпазіцыі не мае.

Адрас: 247760, в.Гурыны, Мазырскi раён
Тэл.: +375-3351-251-19

Аўтар: Н.С.Краўчанка
Крыніца: Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа, М.Г. Нікіцін]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 559 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.