Чацвер, 25.04.2024, 03:18

МЕДНІЦТВА

Галоўная »
МЕДНІЦТВА — тэхніка вырабу гаспадарчых і мастацкіх рэчаў з медзі; галіна дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Вядома ў краінах Старажытнага Усходу з 4-га тысячагоддзя да н.э., у Еўропе — з 3-га тысячагоддзя да н.э.

медніцтва, медны посуд
Медніцтва. Медны посуд. Канец 19 ст. - пачатак 20 ст.

На Беларусі вытворчасць мастацкіх вырабаў з прывазной медзі і яе сплаваў (дыядэмы, бранзалеты, пярсцёнкі, спражкі і інш.) вядома з часоў бронзавага веку. Росквіту дасягнула ў 17— 18 ст. У многіх гарадах і мястэчках працавалі майстры-меднікі і катляры, якія з прывазной ліставой медзі выраблялі разнастайны літургічны і гаспадарчы посуд: тазы, падносы, чайнікі, кварты, чашы, каўшы, блюды, кубкі і інш.

У сярэдзіне 17 ст. беларускія майстры (Ф.Мікулаеў, М.Сямёнаў і інш.) працавалі ў Рускай дзяржаве, дзе выраблялі для маскоўскіх храмаў і царскага двара царкоўнае і гаспадарчае начынне.

Тэхніка і віды мастацкай апрацоўкі медзі разнастайныя: выкалатка, паліроўка, паянне, чаканка, гравіраванне арнаментальных (раслінных, зааморфных) і сюжэтна-тэматычных кампазіцый.

Вялікіх памераў тазы, падносы, жароўні выцягваліся з аднаго кавалка медзі. Пасудзіны больш складаных форм выраблялі з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў: у цісках мацавалі спружыністы рычаг, другі канец якога прасоўвалі ўнутр пасудзіны; стукаючы малатком па рычагу, яго канцом выбівалі патрэбную форму. Знутры пасудзіну лудзілі.

У канцы 18 — 19 ст. медніцтвам займаліся майстры некаторых рудняў на Гомельшчыне, Гродзеншчыне і інш. Медніцтва таго часу вызначалася своеасаблівым спалучэннем усходніх форм з традыцыйнымі мясцовымі. Глякі, тазы, кварты, дайніцы, збаны, вёдры, блізкія па форме аналагічнаму глінянаму і драўлянаму посуду, былі пашыраны пераважна ў абыходку мяшчан. Асноўны від дэкаратыўна-мастацкага аздаблення вырабаў — фактурная апрацоўка паверхні, што давала прыгожае зіхаценне.

У пачатку 20 ст. медніцтва заняпала.

Калекцыі меднага посуду 18 — 19 ст. зберагаюцца ў беларускіх музеях.

Аўтар: Я.М.Сахута
Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.