Чацвер, 18.04.2024, 07:05

МЕЕР Андрэй Казіміравіч

Галоўная »
МЕЕР Андрэй Казіміравіч — беларускі краязнавец 2-й паловы 18 ст.

Аўтар працы «Апісанне Крычаўскага графства або былога староства», складзенай у 1786 г., у якой побач з характарыстыкай прыродна-геаграфічных умоў, стану сельскай гаспадаркі і мануфактурных прадпрыемстваў, складу насельніцтва па этнічнай і канфесіянальнай прыкметах апісаў народны побыт і культуру беларусаў, змясціў некалькі беларускіх фальклорных твораў.

У процівагу рэакцыйным поглядам на народ Меер станоўча характарызаваў беларускіх сялян. Яго праца — каштоўная крыніца для вывучэння гісторыі і культуры Беларусі. Яна надрукавана са скарачэннямі Е.Р. Раманавым у зборніку «Могилёвская старина» (вып. 2, 1901). Рукапіс зберагаецца ў архіве Казанскага універсітэта (Расійская Федэрацыя).

Аўтар: В.К. Бандарчык
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1388]
Здарэнні [464]
Грамадства [467]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.