Чацвер, 02.05.2024, 18:53

МЕЛЕЖА ІВАНА ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
МЕЛЕЖА ІВАНА ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ заснаваны ў 1981 г. ў в.Глінішча Хойніцкага раёна паводле рашэння Хойніцкага райвыканкама. Адкрыты для наведвальнікаў 12.02.1983 г. Музеем кіравалі М.Я.Ярош (сябар І.Мележа), Ю.Я.Кудрыцкая. З 2003 г. дырэктар С.П.Ліпніцкая (пляменніца І.Мележа).

Літаратурны музей Івана Мележа

Фонд музея (2008) налічвае 405 адзінак захоўвання, з іх друкаваных выданняў — 139 адзінак, кінафотадакументаў — 122 адзінкі. Агульная плошча 67,2 м².

Экспазіцыя музея размешчана ў 4 пакоях. Першы знаёміць з сялянскім побытам канца 19 — пачатку 20 ст. Сярод экспанатаў: прасніца з ільняной кудзеляй, самапрадка, церніца, ступа, маслабойка, качалка, начоўкі, лапці, льняныя сарочкі.

Літаратурны музей Івана Мележа

Экспазіцыя 2-га пакоя пачынаецца са стэнда, на якім змешчаны фотаздымкі бацькоў, бабуль і дзядуляў І.Мележа, яго братоў і сясцёр, аднакласнікаў, фотаздымак школы, дзе вучыўся будучы пісьменнік.

Літаратурны музей Івана Мележа

У 3-м пакоі дэманструюцца карціны мастакоў І.А.Шастапалава «На Прыпяці» і «Вясенні матыў», І.Т.Ціханава «Юнацтва Мележа», бюст Івана Паўлавіча, захоўваюцца яго ўспаміны. Сярод экспанатаў: рабочы стол пісьменніка, канапа, 2 крэслы, журнальны столік з друкарскай машынкай, прывезеныя з яго рабочага кабінета ў Мінску.

Літаратурны музей Івана Мележа

У 4-м пакоі знаходзяцца асабістыя рэчы І.Мележа: паліто, касцюм, капялюш, кепка, партфель, папка. Асобны раздзел прысвечаны ганаровым граматам, віншавальным тэлеграмам і паштоўкам. Частку экспазіцыі займаюць пераклады твораў пісьменніка на розныя мовы свету.

Адрас: 247607, д.Глинище, Хойникский район
Аўтар: С.П.Ліпніцкая
Крыніца: Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа, М.Г. Нікіцін]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 559 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [470]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.