Чацвер, 28.03.2024, 15:13

«МІКІТА»

Галоўная »
«МІКІТА» — традыцыйны танец. Myзычны памер 2/4. Тэмп жвавы.

танец Мікіта
Танец "Мікіта". Выконваюць жыхары вёскі Валовічы Ашмянскага раёна

Найбольш тыповы варыянт танца апісаў Е.Раманаў, калі два хлопцы, узяўшыся за процілеглыя канцы палкі, пад музыку, у такт, то адну, то другую нагу спрытна перакідваюць над палкай, быццам бы пералазяць цераз яе. Гэты танец даволі ўтомны і патрабуе спрыту. Дзе-нідзе танцоры пераскоквалі праз палку, прыгаворваючы: «Мікіта, ці то ты? Мікіта, ці то ты? — He я то, мой тата, не я то, мой тата».

У Брэсцкай вобласці танцор браў палку (часта качаргу) за адзін канец, а другі апускаў на падлогу і, прыпяваючы, скакаў цераз яе туды і назад, а потым танцаваў вакол качаргі імправізаваны танец. Часам на падлогу клалі тры паралельныя палкі, часам дзве накрыж і скакалі, танцавалі над імі, імкнучыся не закрануць іх.

Выконваецца танец часцей за ўсё пад прыпеўкі:
За горадам вецер вее,
Там Мікіта жыта сее.
Мікіта, Мікіта,
Шуба Каінам сашыта.
Распаўсюджаны па ўсёй Беларусі.

Аўтар: Ю.М. Чурко
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 7
Гасцей: 7
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.