Чацвер, 28.03.2024, 19:25

МІЛАГРАДСКАЯ КУЛЬТУРА

Галоўная »
МІЛАГРАДСКАЯ КУЛЬТУРА — археалагічная культура плямён, якія ў 7 — 3 ст. да н.э. жылі ў сярэднім і верхнім Падняпроўі (тэрыторыя сучасных Гомельскай, Магілёўскай, усход Брэсцкай, поўдзень Мінскай абласцей, поўнач Украіны).

Назва паходзіць ад гарадзішча каля в.Мілаград Рэчыцкага раёна. Насельніцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, рыбалоўствам, паляваннем, дапаможнымі промысламі.

Асноўным тыпам пасяленняў плямён Мілаградскай культуры былі гарадзішчы. Ва ўсходняй частцы арэала, у міжрэччы Дняпра і Сожа, пераважалі ўмацаваныя паселішчы, размешчаныя на мысах рэк, у заходняй частцы, на Палессі, гарадзішчы будаваліся ў забалочаных, нізінных месцах і былі ўмацаваны драўляна-землянымі абарончымі збудаваннямі з усіх бакоў. Неўмацаваныя пасёлкі — селішчы — вядомы амаль на ўсёй тэрыторыі культуры, але значна радзей, чым гарадзішчы.

Пахавальныя помнікі — курганныя і бескурганныя могільнікі з пахавальным абрадам трупапалажэння і трупаспалення.

Асноўны тып жылля — наземныя або злёгку заглыбленыя ў грунт дамы плошчай 12 — 16 м². Яны былі, як правіла, прамавугольныя ў плане, мелі слупавую канструкцыю, у цэнтры пабудоў размяшчаліся слупы, якія служылі адной з апор перакрыцця страхі. Характэрная асаблівасці жытлаў Мілаградскай культуры — наяўнасць выступу ў адной са сцен або вуглоў. Адкрытыя агнішчы размяшчаліся ў круглых або авальных ямах паміж цэнтральным слупам і сценкай. Для гаспадарчых мэт выкарыстоўваліся пабудовы тыпу хлявоў і ямы-пограбы.

Насельніцтва вырабляла гаршкі з прамым адагнутым вонкі венчыкам і яйца- і шарападобным тулавам, а таксама паўсферычныя пасудзіны без вылучанага венчыка. Частка керамікі ўпрыгожана ямкавымі або пазногцевымі ўцісканнямі, нанесенымі па венчыку або шыйцы, радзей — у верхняй частцы тулава. Часам уцісканні згрупаваны па 2 — 3 або складаюць трохвугольныя фігуры.

Былі пашыраны разнастайныя бронзавыя і жалезныя бранзалеты, шыйныя грыўні, скроневыя кольцы і пярсцёнкі, завушніцы, падвескі, фібулы, посаха- і цвікападобныя шпількі, пранізкі, бляшкі, шкляныя, халцэдонавыя, бурштынавыя, гліняныя, бронзавыя пацеркі, гліняныя фігуркі жывёл.

Аўтар: A.А. Егарэйчанка
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.