Пятніца, 19.04.2024, 05:24

МІНСКАЕ ВУЧЫЛІШЧА АРГАНІСТАЎ

Галоўная »
МІНСКАЕ ВУЧЫЛІШЧА АРГАНІСТАЎ — існавала ў 1872 — 1897 гг. Заснаванае па ініцыятыве каталіцкага святара Ф.Сенчыкоўскага. Было адзіным на землях Беларусі, карысталася папулярнасцю за добра пастаўленае навучанне, утрыманне навучэнцаў на казённы кошт (на кожнага на год адпускалася 120 руб.) і некаторыя прывілеі, што мелі выпускнікі (перавага ў заняцці вакантнай пасады арганіста).

Вучыліся ў асноўным дзеці сялянаў і мяшчанаў з розных куткоў Беларусі (у 1881 г. — 22 навучэнцы), якіх прымалі па заканчэнні народнага вучылішча. Праграма па музычных дысцыплінах была разлічаная на 5 гадоў, заняткі доўжыліся ад 6 гадзінаў раніцы да позняга вечара. Штодня 5 — 6 гадзінаў аддавалася навучанню граць на аргане і скрыпцы, спевам, музычна-тэатральным дысцыплінам. Адначасова вучні займаліся агульнаадукацыйнымі прадметамі, авалодвалі кравецкай справай. У1876 г. было дазволена пабудаваць або набыць будынак, дзе маглі б займацца да 30 чалавек.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 12 (461) сакавік 2013 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.