Пятніца, 29.03.2024, 08:46

МІНСКІ АБЛАСНЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
МІНСКІ АБЛАСНЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ створаны ў г.Маладзечна поводле рашэння выканкама Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31.07.1959 г. як Маладзечанскі абласны краязнаўчы музей. З 1960 г. сучасная назва. Для наведвальнікаў адкрыты ў 1964 г. З 2006 г. размяшчаецца ў новым будынку. Музеем кіравалі Г.М. Паўлава, В.І. Носаў, Г.А. Каханоўскі, В.А. Ляшковіч, С.І. Марозаў, Т.С. Чаброўская. З 2003 г. дырэктар музея T.Л. Лянкевіч.

Маладзечна, Мінскі абласны краязнаўчы музей

Асноўны фонд (2008) налічвае 46 тыс. адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 28 тыс. адзінак. Плошча экспазіцыйных і выставачных памяшканняў 450 м².

У фондзе музея 35 калекцый, самыя буйныя з якіх археалагічная і калекцыя «Скарбы». Археалагічная ўключае звыш 12 тыс. знаходак з раскопак на тэрыторыі Міншчыны. Самыя унікальныя прадметы — сярэбраная шыйная грыўня балцкага тыпу 9 — 10 ст., залатое скроневае кольца дрыгавічоў 12 — 13 ст., вырабы са шкла, скуры, косці 11 — 12 ст., кафля 16 — 17 ст. У калекцыі «Скарбы» звыш 9 тыс. адзінак захоўвання, у т.л. 14 скарбаў манет 9 — пачатку 20 ст. Сярод іх арабскія сярэбраныя дырхемы 9 — 10 ст., 5768 манет з в.Мароські Маладзечанскага раёна і інш.

У зборах музея захоўваюцца залататканы слуцкі пояс 18 ст., старадрукаваныя кнігі 1646 — 1789 гг. друкарняў Кёльна, Нясвіжа, Вільні, Варшавы, Масквы, рукапісныя дакументы 17 ст. на старабеларускай мове, грамата 1818 г. Віленскага універсітэта З.Даленгу-Хадакоўскаму, абразы канца 19 — пачатку 20 ст., матэрыялы пра маладзечанскія гуманітарную грамадска-адукацыйную польскую гімназію імя Т.Зана і настаўніцкую семінарыю і яе выпускнікоў М.Забэйду-Суміцкага, М.Чарота, пра беларускую гімназію імя Ф.Скарыны ў Радашковічах, матэрыялы пра грамадска-палітычнае жыццё Заходняй Беларусі (1920-30-я гг.), першыя выданні твораў М.Танка, М.Машары, М.Васілька, А.Іверса. Захоўваюцца поўны бант Георгіеўскага кавалера Л.Сільвановіча, дакументы і асабістыя рэчы Герояў Савецкага Саюза — ураджэнцаў Міншчыны і інш.

У музеі сабраны калекцыі прылад працы і сялянскага побыту 19 — 20 ст., народнага касцюма, ткацтва, івянецкай і радашковіцкай керамікі, барысаўскага крышталю, работы народных майстроў разьбы па дрэве А.Пупко, саломапляцення П.Гатоўкі, выцінанкі Е.Чарвонцавай, лялькі ў народных строях В.Чарвонцавай. Сярод графічных і жывапісных работ творы Л.Асецкага, Ю.Герасіменкі, Л.Дударэнкі, А.Кашкурэвіча, М.Купавы, А.Лось, К.Харашэвіча, В.Шаранговіча і інш.

Музей праводзіць выстаўкі, лекцыі, заняткі, навукова-практычныя семінары па асноўных напрамках музейнай дзейнасці. Падрыхтаваны і праведзены выстаўкі работ выкладчыкаў і студэнтаў факультэта народнай культуры Беларускага педагагічнага універсітэта імя М.Танка, аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Маладзечанскага музычнага вучылішча імя М.Агінскага, выстаўка, прысвечаная 620-годдзю г.Маладзечна, і інш.

Адрас: г.Маладзечна, вул.Партызанская, 3
Тэл.: (+375 1773) 7-18-24, (+375 1773) 7-79-99

Аўтар: Н.І.Палтавец
Крыніца: Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа, М.Г. Нікіцін]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 559 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.