Серада, 24.04.2024, 20:14

МСЦІСЛАЎСКІ ЦАРКОЎНА-АРХЕАЛАГІЧНЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
МСЦІСЛАЎСКІ ЦАРКОЎНА-АРХЕАЛАГІЧНЫ МУЗЕЙ існаваў у горадзе Мсціслаў у 1915-41 гг. пры духоўным вучылішчы. У 1923 г. у фондах музея налічвалася 1157 адзінак захоўвання. Меў 5 аддзелаў: археалагічны, нумізматычны, этнаграфічны, царкоўных старажытнасцей і прымеркаваны да 100-годдзя вучылішча. У 1924 г. створаны прыродна-гістарычны, мастацка-прамысловы, бібліяграфічны аддзелы.

Сярод экспанатаў былі косці маманта з кар'ера мясцовай цагельні, макет Замкавай гары старажытнага Мсціслава, каменныя сякеры і кераміка з гарадзішча, манеты Вялікага Княства Літоўскага, Расійскай імперыі 17 — 18 ст., старадрукі і рукапісныя царкоўныя кнігі, узоры народнага адзення, сельскагаспадарчыя прылады працы, вырабы з лазы і дрэва і інш.

Пры музеі дзейнічалі гурткі краязнаўцаў і аховы гістарычных помнікаў; меў свой статут. Экспанаты зніклі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Крыніца: Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа, М.Г. Нікіцін]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 559 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 9
Гасцей: 9
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.