Субота, 27.07.2024, 03:45

МУХА Марыя Іванаўна

Галоўная »
МУХА Марыя Іванаўна нарадзілася 2 лістапада 1958 года ў вёсцы Лактышы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1988 годзе скончыла Мінскі інстытут культуры і працавала ва ўстановах культуры Ганцавіцкага раёна. Марыя Муха авалодала ўсімі вядомымі на Ганцаўшчыне тэхнікамі і прыёмамі вышыўкі: крыжыкам, лікавай і адвольнай гладдзю, мярэжкай. Зараз прафесійна займаецца ручной вышыўкай, шмат часу аддае вывучэнню традыцыйнай культуры свайго раёна.


У 1996 годзе пад яе кіраўніцтвам быў створаны (і па цяперашні час актыўна дзейнічае) народны клуб майстроў народнай творчасці «Багач».

Марыя Іванаўна з’яўляецца пастаянным удзельнікам мерапрыемстваў і выстаў міжнароднага, рэспубліканскага, абласнога і раённага ўзроўняў. Яе работы вядомы не толькі на Ганцаўшчыне, але і далёка за яе межамі. Вырабы вышывальшчыцы ўпрыгожваюць шматлікія выставы.

Марыя Іванаўна — творчая асоба, носьбіт этнічных традыцый, пераемніца і прадаўжальніца мастацкага здабытку беларускай традыцыйнай культуры, паспяхова і плённа захоўвае і перадае маладому пакаленню тэхналогію і мастацкія асаблівасці ручной вышыўкі. У планах майстра яшчэ шмат задумак. Сваім майстэрствам вышывальўчыца з вялікім задавальненнем дзеліцца падчас майстар-класаў, якія праводзіць як на базе раённага Дома рамёстваў, так і падчас выстаў, святаў-конкурсаў, фестываляў і іншых культурна-масавых мерапрыемстваў.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 61
Гасцей: 61
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.