Субота, 11.05.2024, 06:08

МУЗЕЙ БЕЛАРУСКАГА ПАЛЕССЯ

Галоўная »
МУЗЕЙ БЕЛАРУСКАГА ПАЛЕССЯ створаны ў г.Пінск паводле рашэння Палескага краязнаўчага таварыства ад 17.10.1924 г. як Палескі краязнаўчы музей. Для наведвальнікаў адкрыты 01.07.1926 г. З 1939 г. называўся Пінскі абласны гісторыка-краязнаўчы музей, з 1944 г. Пінскі абласны (занальны) краязнаўчы музей, з 1954 г. Пінскі краязнаўчы музей, з 1978 г. Беларускі дзяржаўны музей сацыялістычнага пераўтварэння Палесся. З 1990 г. сучасная назва.

МУЗЕЙ БЕЛАРУСКАГА ПАЛЕССЯ

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 62020 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 15539 адзінак. Плошча экспазіцыйных і выставачных памяшканняў 1360 м².

Сярод найбольш цікавых экспанатаў музея ўнікальная калекцыя керамічнай пліткі і саркафаг 12 ст., калекцыя зброі, дакументы і кнігі (рукапісныя граматы 14 — 17 ст., Статут Вялікага Княства Літоўскага, надрукаваны ў Вільні ў 1694 г.), друкаваныя выданні 17ст. і інш. У фондзе музея знаходзяцца карціны мастакоў І.Шышкіна, В.Паленава, В.Пярова, К.Макоўскага, Ю.Пэна, В.Цвіркі. П.Масленікава і інш.

Экспазіцыя музея размешчана ў 11 залах. У зале Вялікай Айчыннай вайны расказваецца пра стварэнне аднаго з першых у Беларусі партызанскіх атрадаў пад кіраўніцтвам В.З. Каржа. У зале этнаграфіі прадстаўлены народны касцюм Піншчыны, ткацкія вырабы, вырабы палескіх кавалёў (пасткі, сякеры, замкі), дрэваапрацоўшчыкаў (бочкі, цэбры, міскі), плеценыя прадметы з лазы, саломы і інш. Прадстаўлены драўляны веласіпед, зроблены мясцовым майстрам В.І. Лючыкам у 1931 г. У зале прыроды вялікая калекцыя чучал птушак і жывёл, якія жывуць на балотах і ў лясах Палесся. Выстаўка «Гарадскі побыт пінчукоў пачатку 20 ст.» знаёміць з жыццём гараджан. У экспазіцыі знаходзяцца прадметы мэблі, музычныя інструменты, гадзіннікі, посуд, адзенне і інш.

Музеем падрыхтаваны і праведзены выстаўкі народных умельцаў Брэсцкай вобласці «Палескія майстры», работ Я.Пухава і яго вучняў «Памяці настаўніка» ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння мастака-педагога, беларускіх мастакоў з пленэра, прысвечанага Н.Ордзе, маладых пінскіх мастакоў «Грані» і інш.

Аўтар: С.М.Лазюк
Крыніца: Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа,
М.Г. Нікіцін]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 559 с.

Адрас: 225710, г.Пинск, пл.Ленина, 22
Телефон: +375-165-35-84-02
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1395]
Здарэнні [468]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.