Субота, 20.04.2024, 05:41

МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ I КУЛЬТУРЫ ГОРАДА ОРШЫ

Галоўная »
МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ I КУЛЬТУРЫ ГОРАДА ОРШЫ — філіял Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны. Заснаваны 01.03.1989 г. Адкрыты для наведвальнікаў у 1992 г. Філіял комплексу з 1994 г.

Экспазіцыя размешчана ў 4 залах агульнай плошчаю 170 м². У раздзеле археалогіі дэманструюцца знаходкі з аршанскіх стаянак каменнага веку, комплексу археалагічных помнікаў каля в.Чаркасава, гарадзішча жалезнага веку каля в.Вусце, аршанскага гарадзішча (12 — 18 ст., шматлікія вырабы са шкла, керамікі, жалеза, каляровых металаў, костак), Аршанскага Куцеінскага Богаяўленскага манастыра (17 — 18 ст., кафля, ювелірныя вырабы) і іншыя прадметы. У раздзеле гісторыі, які адлюстроўвае жыццё Оршы ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, экспануюцца дакументы і матэрыялы пра дзейнасць Куцеінскай друкарні (17 ст.) і вайны 1812 г., нумізматычныя калекцыі (рускія манеты 15 — пачатку 20 ст., літоўскія, польскія, шведскія манеты 16 — 18 ст.), зброя 16 — пачатку 20 ст., старадрукі і рукапісныя кнігі 17 — 19 ст., макеты паселішча 12 ст., Аршанскага замка 16 ст., цэнтра Оршы пачатку 20 ст. У раздзелах, прысвечаных Оршы ў 20 ст., адлюстравана сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё горада на працягу мінулага стагоддзя. Музей таксама мае экспазіцыю пад адкрытым небам «Культавыя камяні Аршаншчыны».

Аўтар: І.У.Ліпінская
Крыніца: Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа, М.Г. Нікіцін]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 559 с.

Адрас: 211391, г.Орша, вул.Леніна, 11
Тэлефон: +375 (0216) 212-551
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.