Чацвер, 25.04.2024, 13:16

МУЗЫКА Арцём

Галоўная »
МУЗЫКА Арцём — псеўданім, сапраўднае імя і гады жыцця невядомыя. Аўтар апавядання «Прыгоды Панаса і Тараса».

Выйшла асобным выданнем у 1912 г. у Пінску (цэнзурны дазвол «мая 12 дня 1911 года»), налічвае 32 старонкі. У аснове апавядання — гісторыя падарожжа двух беларускіх сялянаў на Захад, каб паглядзець на жыццё і побыт суседзяў-мазураў. Апавяданне напісанае ў гумарыстычным плане, дзеянне разгортваецца дынамічна, мова даволі адшліфаваная, лексіка багатая, вытрыманая ў жывым гутарковым стылі (адчуваюцца асаблівасці сярэднебеларускага дыялекту).

Кніга не трапіла ні ў адзін бібліяграфічны даведнік, адзіны асобнік зберагаецца ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 48 (497) снежань 2013 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.