Чацвер, 18.04.2024, 20:33

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Галоўная »
НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ створаны пастановай № 109 Савета Народных Камісараў БССР ад 24 студзеня 1939 г. як Дзяржаўная карцінная галерэя БССР. Перайменавана пастановай № 423 Савета Міністраў БССР ад 10 ліпеня 1957 г. у Дзяржаўны мастацкі музей БССР і пастановай № 810 Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 1993 г. у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.


Музей пачаў працаваць як Дзяржаўная карцінная галерэя і адкрыўся для наведвальнікаў у лістападзе 1939 г. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (гэты ганаровы статус прысвоены музею ў 1993 г.) – буйнейшы ў краіне збор нацыянальнага і замежнага мастацтва, дзе захоўваецца больш за 30 тысяч экспанатаў, якія фарміруюць 20 калекцый помнікаў мастацтва Беларусі, краін і народаў свету. Гэта ўнікальны збор старажытнабеларускага мастацтва – абразоў, скульптуры, разьбы, тканін. Гонар музея – бясцэнная калекцыя гістарычных партрэтаў XVI – XVIII стст., калекцыя твораў мастакоў, якія родам з Беларусі: I. Хруцкага, А. Гараўскага, С. Жукоўскага, В. Бялыніцкага-Бірулі. Калекцыя рускага мастацтва XVIII – пачатку XX ст. прадстаўлена творамі амаль усіх вядомых рускіх жывапісцаў: Ф. Рокатава, Д. Лявіцкага, К. Брулова, I. Айвазоўскага, В. Трапініна, I. Шышкіна, А. Куінджы, I. Рэпіна, В. Сурыкава, I. Левітана, М. Урубеля і інш. Самы вялікі збор у музеі (15 тысяч экспанатаў жывапісу, скульптуры, графікі і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) – беларускае мастацтва XX ст. – дазваляе прасачыць яго развіццё ад зараджэння нацыянальнай беларускай школы жывапісу ў 1920-я гг. да манументальных палотнаў народных мастакоў Беларусі

1960 – 1990-х гг. Штогод музей наведваюць больш за 163 тысячы чалавек. Музей аб’ядноўвае пад сваім кіраўніцтвам наступныя філіялы: Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі ў г. Магілёве (з 1982 г.); Музей "Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст." у г. Мінску (з 2000 г.); Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах (з 1979 г.).

Музей актыўна супрацоўнічае з беларускімі і замежнымі музеямі. Кожны год музей рыхтуе больш за 50 выстаў. Толькі ў апошнія гады адбыўся абмен выстаўкамі з Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэяй, Нацыянальным Кіева-Пячэрскім гісторыка-культурным запаведнікам, Гістарычным музеем Латвіі; ажыццявіліся міжнародныя праекты з Францыяй, Італіяй, Славакіяй, КНР і Карэяй. 3 2005 г. музей удзельнічае ў акцыі "Ноч музеяў", Міжнародным фестывалі "Интермузей-2012" (г. Масква).

Крыніца: Першы нацыянальны форум «Музеі Беларусі». Каталог музеяў. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, 2012 г.


Адрас: 220030 г. Мінск, вул. Леніна, 20
Тэл: +375 17 327 71 63 (экскурсійнае абслугоўванне); +375 17 328 68 44 (прыёмная), +375 17 327 19 45 (факс)
e-mail: nmmrb@bk.ru
web: artmuseum.by
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1388]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.