Субота, 27.07.2024, 02:56

НАГАВІЦЫ, штаны

Галоўная »
НАГАВІЦЫ, штаны — адна з асноўных частак традыцыйнага мужчынскага адзення беларусаў. Называлі таксама порткі.

Шылі з аднатоннага ці шарачковага палатна, са зрэбнай або паўсуконнай тканіны, зімовыя — з цёмнага сукна (суконнікі). Вузкія калошы злучалі ў верхняй частцы ромбападобнай устаўкай; зашпіляліся спераду. Былі каўняровыя на поясе (каўнер), які зашпільваўся на калодачку-біргельку ці гузік, і бескаўняровыя на матузку. Калошы ўнізе спадалі свабодна або абкручваліся анучамі і аборамі лапцей. Кашулю насілі паверх нагавіц і падпяразвалі поясам.

У канцы 19 ст. белыя палатняныя нагавіцы сталі сподняй адзежынай. У 20 ст. традыцыйныя нагавіцы выцеснены фабрычнымі вырабамі агульнаеўрапейскага крою.

Аўтар: М.Ф. Раманюк
Крыніца: Этнаграфія Беларусі
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 50
Гасцей: 50
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.