Чацвер, 25.04.2024, 16:51

«НАІЎНАЕ МАСТАЦТВА»

Галоўная »
«НАІЎНАЕ МАСТАЦТВА» — творчасць у галіне выяўленчага мастацтва, якая характарызуецца наіўна-рэалістычным адлюстраваннем рэчаіснасці з выкарыстаннем вобразных сродкаў, адметных ад акадэмічных. Іншая назва — «інсітнае» мастацтва. «Наіўнае» мастацтва як сістэма мастацка-вобразнага мыслення ў самадзейным выяўленчым мастацтве стварыла характэрныя і адносна ўстойлівыя кампазіцыйныя схемы. Рысы яго стылістыкі блізкія да традыцыйнага народнага эстэтычнага светаўспрымання. Мастацкі вобраз складаны, часцей незвычайны, вылучаецца цэласнасцю прадметнага бачання, прастадушным абаяннем, шчырасцю, непасрэднасцю, колеравай дэкаратыўнасцю (у жывапісе), своеасаблівай дзіцячасцю ў інтэрпрэтацыі натуры.

Сусветна вядомая творчасць такіх майстроў «наіўнага» мастацтва канца XIX — пачатку XX ст., як А.Русо, Н.Пірасманашвілі, I.Генераліч. Прадстаўнікамі наіўнага жывапісу і скульптуры ў самадзейным выяўленчым мастацтве Беларусі з’яўляюцца М.Засінец, М.Чарвякоў, П.Гольдаў, А.Кіш, Г.Ганчаронак, В.Альшэўскі, М.Ерафееў, Ю.Малаш і інш. Напачатку XXI ст. даследаваннем гэтага віду мастацтва займаўся Юрый Малаш, супрацоўнік Заслаўскага гісторыка-культурнага запаведніка.

Крыніца: «Крязнаўчая газета» № 29 (256) ліпень 2014 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 9
Гасцей: 8
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.