Пятніца, 19.04.2024, 02:46

НАРАЧАНСКА-ДЗІСЕНСКІЯ ДЫВАНЫ

Галоўная »
НАРАЧАНСКА-ДЗІСЕНСКІЯ ДЫВАНЫмаляваныя дываны, пашыраныя ад Нарачы на поўдні да Дзісны на поўначы (Мядзельскі, Вілейскі, Пастаўскі, Шаркаўшчынскі, Глыбоцкі, Мёрскі, Докшыцкі раёны). Вядомыя з пачатку XX ст. Пашырэнне мелі ў 1930 — 1950-я гг. Дэкорам і кампазіцыяй блізкія да тканых і вышываных насценных дываноў, аднак маюць свае адметныя асаблівасці.

Выконваліся на сшытым з двух палотнішчаў кавалку льнянога палатна памерам 1,5 х 2 м, афарбаванага у чорны колер. На адным палотнішчы (1,5 х 1 м) называліся паўдыванамі, на палавіне палотнішча (0,75 х 1 м) — макаткамі (своеасаблівыя насценныя дывановыя сурвэткі). Размалёўвалі алейнымі і клеявымі фарбамі, разведзенымі на клеі зубным парашком ці крэйдай з анілінавымі фарбавальнікамі і інш. Для нанясення асноўных дэталяў малюнка звычайна карысталіся трафарэтам, прапрацоўку дробных дэталяў, нанясенне святлаценяў рабілі ад рукі.

Кампазіцыя — у цэнтры букет кветак у вазе, кошыку ці перавіты стужкай, па краях гірлянда з кветак і лісця. Часта ў кампазіцыю ўключаліся выявы ластавак, галубоў, паваў, зязюляў, матылёў, крыжыкі, а таксама ініцыялы аўтараў ці заказчыкаў. Для паўдываноў і макатак характэрныя кампазіцыі з парай выкананых у наіўна-рэалістычнай манеры львоў, аленяў, галубоў, скіраваных галовамі да цэнтра. Пэўныя рэгіянальныя адрозненні залежалі ад выкарыстаных фарбавальнікаў. У Докшыцкім раёне, дзе ўжывалі пераважна клеявыя фарбы, дываны надзвычай дэкаратыўныя, адметныя ўмоўнасцю, лакальнымі колерамі без паўтонаў і пераходаў. Дываны іншых раёнаў, выкананыя алейнымі фарбамі, адлюстроўваюць імкненне да рэалізму; больш дэтальна прапрацоўваюцца пялёсткі кветак, лісце, абрысы жывёлаў і птушак.

Найлепшыя майстры: Л.Ючковіч, А.Багаткевіч (Докшыцкі раён), Г.Курыловіч (Шаркаўшчынскі раён), М.Папок (Мядзельскі раён), У.Бабіч (Глыбоцкі раён), М.Марозька (Мёрскі раён) і інш. Упершыню экспанаваліся на рэспубліканскай выстаўцы ў Мінску (1978 г.). Матывы нарачанска-дзісенскіх дываноў выкарыстоўвалі для стварэння ўзораў дэкаратыўных пано. У сувязі з ростам дабрабыту насельніцтва і масавай вытворчасцю фабрычных дываноў амаль выйшлі з ужытку.

Крыніца: «Крязнаўчая газета» № 32 (259) ліпень 2014 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.