Аўторак, 23.04.2024, 10:43

НАРБУТ Тэадор

Галоўная »
НАРБУТ Тэадор (Фёдар Яўхімавіч; 28.10(8.11). 1784, былы маёнтак Шаўры, Воранаўскі раён — 14(26).11.1864) — гісторык і археолаг. Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1803). Ваенны інжынер рускай арміі, удзельнік напалеонаўскай і руска-шведскай войнаў (1806 — 1807, 1808 — 1809), аўтар праекта Бабруйскай крэпасці, удзельнік яе будаўніцтва. З 1812 г. жыў у сваім маёнтку, займаўся даследаваннем гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Пісаў на польскай і рускай мовах. Аўтар «Гісторыі літоўскага народа» (тт. 1 — 9, 1835 — 1841), падзеі давёў да 1569 г. У «Гісторыі...» напісаў пра ВКЛ XVI ст. як пра залаты век у гісторыі Беларусі і Літвы. Адмоўна ставіўся да палітыкі польскіх феадалаў у ВКЛ, але адзначаў вялікую ролю каталіцкай царквы і польскай культуры ў жыцці Беларусі і Літвы. Шмат пісаў пра беларускі народ, яго мову і пісьменнасць. Унію 1569 г. лічыў адмоўнай з’явай у гісторыі Беларусі і Літвы. Для працы выкарыстаў беларускія летапісы і «Хроніку польскую, літоўскую, жамойцкую і ўсяе Русі» М.Стрыйкоўскага, але ставіўся да іх некрытычна. У яго даследаванні шмат гіпотэзаў, прыдуманых фактаў. Апублікаваў шэраг гістарычных крыніцаў, у т.л. «Хроніку Быхаўца» (1846). Збіраў этнаграфічныя і фальклорныя матэрыялы. На землях Беларусі вёў археалагічныя раскопкі.

Крыніца: «Крязнаўчая газета» № 33 (529) ліпень 2014 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.