Чацвер, 25.04.2024, 09:45

НАРОДНАЯ МЕДЫЦЫНА

Галоўная »
НАРОДНАЯ МЕДЫЦЫНА — сукупнасць эмпірычна набытых народам ведаў пра гаючыя сродкі, лекавыя травы і гігіенічныя навыкі, а таксама іх практычнае выкарыстанне для зберажэння здароўя, папярэджання і лячэння хвароб.

Узнікла ў глыбокай старажытнасці. У першабытнаабшчынным грамадстве была адзіным відам медыцыны, абагульняла эмпірычныя звесткі пра пэўныя гігіенічныя меры і спосабы лячэбнай дапамогі пры параненнях, абмаражэннях, апёках, траўмах, розных хваробах. Збіранне і ўжыванне ў ежу раслін давала чалавеку магчымасць пазнаёміцца з іх уласцівасцямі, адрозніваць ядомыя плады, карані, травы, грыбы, водарасці ад неядомых, атрутныя — ад неатрутных, набываць веды пра ўздзеянне той ці іншай расліны на арганізм чалавека (напрыклад, было заўважана, што адны расліны выклікалі павышанае сэрцабіцце, другія сунімалі кашаль і г.д.).

3 развіццём земляробства і жывёлагадоўлі веды чалавека пра раслінны і жывёльны свет пашырыліся. Так, пры апрацоўцы скур людзі даведаліся пра вяжучыя ўласцівасці дубовай і вярбовай кары і пачалі выкарыстоўваць адвары яе пры страўнікава-кішэчных хваробах. Алей, выціснуты з семя лёну і канапель, служыў слабільным сродкам, а распаранае льняное семя — сродкам для прыпарак. Здаўна ад курынай слепаты елі ялавічную (цялячую) печань, ад цынгі — цыбулю, часнок і хрэн, ад малакроўя — моркву і грэцкую кашу. Малакроў’е лячылі таксама сокам альяса, сухоты — сабачым, барсуковым ці мядзведжым тлушчам. 3 старажытнасці вядомы гаючыя ўласцівасці сонечных прамянёў, вады.

3 назапашваннем ведаў па народную медыцыну паявіліся асобы, асноўным заняткам якіх стала лячэнне. У Кіеўскай Русі іх называлі лечцамі, зяленнікамі, траўнікамі. На народную медыцыну ўплывалі таксама прымхі, містычныя ўяўленні, якія спрыялі знахарству; узнікненне многіх хвароб тлумачылі ўсяленнем у чалавека злых духаў, хворых «лячылі» вытоптваннем, выцісканнем, замовамі, шэптамі. Элементы дэманалогіі і містыкі ў практыцы народных лекараў цесна перапляталіся з рацыянальнымі прыёмамі лячэння.

Звесткі пра сродкі народнай медыцыны перадаваліся з пакалення ў пакаленне вусна, адлюстраваны ў народных звычаях, прыказках, прымаўках, паданнях, замацаваны ў пісьмовых крыніцах (лячэбнікі, траўнікі і інш.). Да апошняга часу вучоныя, краязнаўцы знаходзяць лячэбнікі 17 — 18 ст. У 1926 г. навуковая экспедыцыя Аршанскага акруговага таварыства краязнаўства выявіла ў в. Мардашавічы Дубровенскага раёна ў сялянкі Г.Шаранды лячэбнік, па якім мясцовыя жыхары лячыліся многія гады. У лячэбніку 30 аркушаў, апісана 77 раслін, большасць з якіх мае беларускія назвы. Лячэбнік 18 ст., знойдзены ў в. Гайдукоўцы Магілёўскага раёна, пералічвае раслінныя лячэбныя сродкі (крапіву, моркву, мяту і інш.), сродкі жывёльнага паходжання (кроў, печань, косці жывёл і г.д.).

Навуковая медыцына бярэ з вопыту народнай медыцыны ўсё каштоўнае і рацыянальнае. У 19— пачатку 20 ст. сродкі народнай медыцыны вывучалі беларускія ўрачы і этнографы: А.А. Антонаў, Ю.Ф. Крачкоўскі, А.А. Сіцынскі, М.Я. Нікіфароўскі, А. Меер, Е.Р. Раманаў, П.В. Шэйн, М. Федароўскі, К.I. Грум-Гржымайла, Аляксандр Казіміравіч Сержпутоўскі і інш. У наш час даследаваліся пытанні народнай медыцыны і дзейнасці народных лекараў на Беларусі (В.П. Грыцкевіч, Л.I. Мінько), уплыў светапогляду і ўмоў жыцця на ўяўленні пра хваробы і метады іх лячэння ў розныя гістарычныя эпохі (Р.Р. Кручок), матэрыяльныя прыкметы бытавання народнай медыцыны паводле даных старажытных пахаванняў (Л.М. Казей).

Аўтар: Л.I. Мінько
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.