Субота, 20.04.2024, 17:34

НАРОДНЫЯ ВУЧЫЛІШЧЫ

Галоўная »
НАРОДНЫЯ ВУЧЫЛІШЧЫ — навучальныя ўстановы ў Расійскай імперыі ў 1783 — 1918 гг.. Падпарадкоўваліся Камісіі па народных вучылішчах. Падзяляліся на 4-класныя галоўныя (тэрмін навучання 5 гадоў) і 2-класныя малыя.

На Беларусі галоўныя народныя вучылішчы існавалі ў Магілёве (1789 — 1809 гг.), Полацку (1789-97гг.), Віцебску (1794 — 1809 гг.). Вывучаліся лацінская, руская, польская і нямецкая мовы, катэхізіс, арыфметыка, гісторыя, геаграфія, геаметрыя, архітэктура, механіка, фізіка, маляванне.

Малыя народныя вучылішчы дзейнічалі ў Полацку (1797 — 1820 гг.), Оршы (1791 — 1821 гг.), Чэрыкаве (1791 — 1837 гг.), Мсціславе і Чавусах (1791 — 1830 гг.), Копысі (1791-97 гг.). Школы са статутамі малых народных вучылішчаў заснаваны магістратам у Рэчыцы (1800-09 гг.), дамініканцамі ў Беліцы (1790 — 1833 гг.), канонікамі рэгулярнымі ў Азяранах Рагачоўскага павета (1792 — 1837 гг.). Пры ліквідацыі галоўных і малых народных вучылішчаў ствараліся пачатковыя народныя вучылішчы са статутам прыходскіх вучылішчаў. Былі 1-класныя (3 — 4 гады навучання) і 2-класныя (5 — 6 гадоў). Выхаванцамі народных вучылішчаў былі пераважна дзеці сялян.

Народныя вучылішчы скасаваны ў 1917-18 гг.

Аўтар: А.Ф. Самусік
Крыніца: Беларуская энцыклапедыя
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.