Пятніца, 19.04.2024, 14:43

НЕАКЛАСІЦЫЗМ

Галоўная »
НЕАКЛАСІЦЫЗМ (ад неа... + класіцызм) у шырокім сэнсе — прадаўжэнне эстэтычных прынцыпаў класіцызму ў новых умовах развіцця мастацкай культуры; у больш вузкім сэнсе — стылістычны прыём, заснаваны на выкарыстанні ў літаратуры, музыцы, архітэктуры, тэатральным і выяўленчым мастацтве міфалагічных вобразаў і матываў, антычных тэмаў і сюжэтаў.

У літаратуры тэндэнцыі і плыні неакласіцызму ўзніклі ў Заходняй Еўропе ў 1-й палове XIX ст., а ў больш апасродкаваных і пераўтвораных формах — у канцы XIX — пачатку XX ст. Паэзія шырока выкарыстоўвае мастацкія традыцыі антычнасці, адраджэння і класіцызму, прасякнутая жыццялюбствам, культам розуму і красы, у ідэйна-эстэтычным плане звычайна проціпастаўленая натуралізму, сацыяльна-палітычнаму ці побытавому ўтылітарызму, мастацкаму прымітывізму. У сваіх крайніх формах гэтыя тэндэнцыі пад уплывам літаратурных канцэпцыяў перамяжоўваюцца з тэорыямі «чыстай красы», «мастацтва дзеля мастацтва».

Неакласіцызм звычайна засяроджвае ўвагу на т.зв. «вечных» праблемах жыцця, сцвярджае абсалютнасць маральных і эстэтычных крытэрыяў, у процілегласць дэкадэнцтву і мадэрнізму арыентуецца на стылявую і сюжэтна-кампазіцыйную выразнасць, моўную пластычнасць. У беларускай літаратуры стылістычныя прыёмы неакласіцызму творча выкарыстоўваў Максім Багдановіч, распрацаваўшы класічныя формы верша, чым узбагаціў нацыянальную літаратуру здабыткамі сусветнай паэтыкі. У сучаснай беларускай паэзіі асобныя элементы неакласіцызму выкарыстоўваюцца як стылістычны прыём.

У архітэктуры вылучаюцца 3 перыяды найбольш пашыраных неакласічных плыняў, звязаных з традыцыямі класіцызму: 1910-я — сярэдзіна 1920-х гг.; 1930-я гг.; канец 1950-х гг. — 1960-я гг.

У 1910 — 1920-я гг. класічныя формы і лаканізм проціпастаўляліся фармальнаму дэкору ў архітэктуры эклектыкі і «мадэрна». У 1930-я гг. прыём пашыраны ў архітэктуры Італіі і Германіі ў стварэнні велізарных збудаванняў, што мусілі ашаламляць чалавека і служылі мэтам прапаганды фашысцкай ідэалогіі. 3 канца 1950-х гг. развіваўся пераважна ў архітэктуры ЗША (т.зв. неакласіцызм 1960-х гг.). Яму ўласцівае спалучэнне некаторых кампазіцыйных прыёмаў класіцызму з формамі, што адпавядалі найноўшым канструкцыям. Прынцыпы неакласіцызму знайшлі адлюстраванне ў савецкай архітэктуры 2-й паловы 1930 — 1950-х гг.

У беларускай архітэктуры вядомы з 1910-х гг. Будынкі вызначаліся імпазантнасцю аблічча, высокім прафесійным майстэрствам будаўнічых працаў. Значны ўплыў на развіццё зрабіла творчасць мінскіх архітэктараў С. Гайдукевіча і Г. Гая, паводле праектаў якіх пастаўленыя найбольш значныя будынкі Мінска: будынак таварыства сельскагаспадарчай страхавой кампаніі і падаходны дом на вул. Карла Маркса, 30 (абодва 1913 г., архітэктар Гай), даходны дом па вул. Савецкай, 20 (не збярогся, 1913 г., архітэктар Гайдукевіч), мінскія жылыя дамы (вул. Савецкая, 17, 19).

Прынцыпы неакласіцызму, у якіх творча выкарыстаныя кампазіцыйныя прыёмы архітэктуры класіцызму, выявіліся ў культавых (Моладаўская капліца, драўляная Пакроўская царква ў г. Жабінка і інш.) і мемарыяльных (мемарыяльныя капліцы ў в. Салтанаўка Магілёўскага раёна, 1914 г., архітэктар К. Міхайлаў; в. Мілавіды Баранавіцкага раёна і інш.) збудаваннях. У канцы 1920-хгг. неакласіцызму ўласцівыя строгія класічныя формы ў спалучэнні са сродкамі кампазіцыі архітэктурнай спадчыны (будынкі банкаў у Брэсце, 1926 — 1928 гг.; Баранавічах, 1926- 1929 гг., абодва архітэктар С. Філасевіч).

Крыніца: "Краязнаўчая газета”
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.