Чацвер, 25.04.2024, 10:58

НЕАРЭАЛІЗМ

Галоўная »
НЕАРЭАЛІЗМ (ад неа ...+ рэалізм) — літаратурна-мастацкая плынь 1940 — 1960-х гг., што характарызуецца творчым выкарыстаннем традыцыяў класічнага рэалізму і дэмакратычнага мастацтва, паглыбленай цікавасцю да грамадскага і асабістага жыцця простых людзей, паслядоўнай гуманістычнай пазіцыяй, непрыняццем элітарных і антыгуманных тэндэнцыяў розных формаў мадэрнізму, яснасцю і прастатой моўна-вобразных сродкаў адлюстравання, шырокім выкарыстаннем народнай мовы.

Паняцце неарэалізму ўмоўна выкарыстоўваецца пры аналізе твораў літаратуры і выяўленчага мастацтва, створаных сучаснымі заходнееўрапейскімі і амерыканскімі пісьменнікамі і мастакамі дэмакратычнага і рэалістычнага кірунку.

Італьянскі неарэалізм сярэдзіны мінулага стагоддзя станоўча паўплываў на развіццё еўрапейскага рэалістычнага мастацтва, у т.л. мастацтва сацыялістычных краінаў. Але ў 2-й палове 1950-х гг. выявілася эстэтычная абмежаванасць гэтага метаду, які не здолеў глыбока раскрыць складаныя супярэчнасці новай сацыяльна-палітычнай рэальнасці і ў шэрагу выпадкаў падмяняў (асабліва ў творчасці менш таленавітых паслядоўнікаў выдатных італьянскіх рэжысёраў) мастацкі аналіз эмпірызмам і натуралізмам. У найлепшых сваіх здабытках неарэалізм стаў этапам у развіцці літаратуры і мастацтва, дасягненні якога арганічна ўвайшлі ў сучасны прагрэсіўны кінематограф, літаратуру і выяўленчае мастацтва.

Крыніца: "Краязнаўчая газета”
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.