Субота, 27.07.2024, 02:42

НЕГЛЮБСКІ СТРОЙ

Галоўная »
НЕГЛЮБСКІ СТРОЙ – традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення Падняпроўя. Бытаваў у 19 — сярэдзіне 20 ст. на ўсходзе Веткаўскага раёна, а таксама на поўдні Краснагорскага і паўночным захадзе Навазыбкаўскага (Бранская вобласць, Расія) раёнаў. У параўнанні з іншымі народнымі строямі больш прыземісты, цяжкаваты; падобны да рускіх і ўкраінскіх народных касцюмаў, яму ўласцівы разнастайнасць форм адзення, якія ўзніклі ў розныя гістарычныя перыяды.

Неглюбскі строй. Дзяўчына ў святочным уборы.
Вёска Няглюбка Веткаўскага раёна. 1930-я гады

У жаночым гарнітуры вызначаліся 3 комплексы: кашуля, 2-полкавая панёва (плахта), фартух (запаска), гарсэт, павойнік з саматканай хусткай; кашуля, спадніца-саян (зрэдку андарак), фартух, запінка (часам гарсэт), крамная хустка, завязаная на валасы і выкладзеная спераду на «рог» (выступ-каркас); кашуля, калышка, фартух, кубак (насілі дзяўчаты). Кашулю шылі з 3 (суцэльная) ці 5 (з падточкай) полак ільняной ці баваўнянай тканіны. Кроілі з плечавымі ўстаўкамі, суцэльнымі з узорыстай полкай рукава або сшытымі з ёй, разрэзам пазухі па цэнтры грудзей, каўняром-стойкай (каля 1,5 см вышынёй) і вузкім рукавом з каўнерцам ці кароткай фальбонай. Арнамент натыкання часцей геаметрычны — зубчыкавыя, пункцірныя ці гладкія палосы, ромбы, крыжыкі, квадраты, скампанаваныя ў розных камбінацыях; вышыўкі — геаметрычны і раслінны (падлікогая гладзь, крыжык). Узоры, выкананыя чырвонымі, чорнымі, радзей белымі ніткамі, кампанаваліся ў палосы (удоўж ці папярок рукава) або ў ячэйкі, утвораныя дыяганальнымі палосамі. Аздабленне шчыльна, як у дыванах, засцілала бачную паверхню рукавоў, плечавыя ўстаўкі, шлякам праходзіла па падоле, ланцужком па каўняры, каўнерцах, швах злучэння рукавоў са станам. Панёва ўяўляла сабой 2 сшытыя прыкладна на 2/3 даўжыні полкі тоўстай баваўнянай клятчатай тканіны пераважна цёмна-вохрыстага, чырвона-карычневага колераў. Фартух шылі з прамавугольнай полкі чорнага валенага сукна (у комплексе з панёвай) або полкі ўзорыстай крамнай тканіны. Гарсэт — з чорнага саціну з дэкаратыўным хлясцікам і складкамі на басцы спінкі. Пояс (каля 25 см шырынёю) выплецены з цёмна-вішнёвых суканых шарсцяных нітак з мноствам кутасікаў. Запінку з белага палатна, падобную на фартух або туніку, апраналі паверх кашулі замест гарсэта. Аздаблялі ўзорыстым ткацтвам, вышыўкай, карункамі. Надзвычай багатыя шыйныя, нагрудныя і наспінныя ўпрыгожанні — пацеркі, шыйныя паяскі са штучнага бісеру, стужкі рознай шырыні, даўжыні і колеру; вялікае пашырэнне мелі самаробныя завушніцы.

Мужчынскае адзенне мала адрознівалася ад адзення іншых рэгіёнаў. Вопраткай былі армяк, бурнос, кажух і інш.

Аўтар: М.Ф. Раманюк
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 32
Гасцей: 32
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.