Субота, 20.04.2024, 16:34

НЕВАД

Галоўная »
НЕВАД — традыцыйная рыбалоўная снасць. Складаецца з сеткавага мяшка (куля) і двух прывязаных да яго сеткавых палотнішчаў (крылаў), па супрацьлеглых баках кожнага працягвалі вяроўкі (цецівы).

невад
Невад

Верхняя вяроўка аснашчалася паплаўкамі (з кары дрэў ці бычыных пузыроў), ніжняя — грузіламі (з камянёў, загорнутых у анучы, аплеценых лыкам ці абвітых матузамі). Каб у час руху крылы не скручваліся, на іх канцах мацавалі тоўстыя палкі (клячы, кабылы). 3 абодвух канцоў да кляч прывязвалі вяроўкі (вілы), якія пры нацягванні ўтваралі разам з палкамі трохвугольнікі. Пасярэдзіне віл прымацоўвалі другія вяроўкі (кадолы), за якія цягнулі невад.

Закінуўшы снасць у ваду так, каб яна ўтварала сеткавую сцяну, уручную або з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў (бабы, варатка) невад працягвалі ў вадзе, а потым выбіралі ў лодкі ці на бераг. Рыбу, што трапіла ў кулі, выбіралі рукамі або вычэрпвалі падсакай.

Каб невады не гнілі, іх прасмольвалі. У залежнасці ад памераў і спосабаў лоўлі вылучалі зімовьія невады (даўжыня крыла каля 200 м, куля каля 30 м; прызначаліся для падлёднай лоўлі рыбы ў азёрах), летнія невады, або падвалокі (у 2 разы меншыя за зімовыя; рыбачылі імі ў адкрытай вадзе з лодак), мутнікі і брэдні.

Невад вядомы са старажытных часоў. У 19 — пачатку 20 ст. летнія невады і брэдні былі пашыраны па ўсёй Беларусі, зімовыя невады і мутнікі — у Паазер'і.

Аўтар: I.М. Браім
Крыніца: "Этнаграфія Беларусі"
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.